Знайсці
30.09.2023 / 14:213РусŁacБел

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскі шэнген: цяпер іх трэба падаваць па месцы рэгістрацыі

Правілы мяняюцца ўжо з наступнага панядзелка, 2 кастрычніка.

Фота: Наша Ніва

Пра змены ў падачы дакументаў на шэнгенскія візы паведамляецца на сайце візавага цэнтра.

З 2 кастрычніка грамадзянам Рэспублікі Беларусь трэба падаваць дакументы на візы шэнген у візавыя цэнтры па тэрытарыяльнай прыкмеце згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства:

— у візавых цэнтрах у гарадах Мінск, Магілёў і Гомель — грамадзяне РБ, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гомельскай вобласці і Віцебскай вобласці

— у візавых цэнтрах у Брэсце, Баранавічах і Пінску — грамадзяне, зарэгістраваныя ў Брэсцкай вобласці.

— у візавых цэнтрах у гарадах Гродна і Ліда — грамадзяне незалежна ад месца рэгістрацыі

Таксама паведамляецца, што ўладальнікам біяметрычных пашпартоў пры падачы дакументаў на шэнгенскія візы ў візавых цэнтрах Мінскай і Брэсцкай абласцей неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.

Чытайце таксама:

Не ўсё так проста. Колькі будзе каштаваць польская турыстычная віза і як хутка можна атрымаць

Беларусь не Еўропа? Топ-5 краін, дзе адпачывалі летась беларусы

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Ната/адказаць/
30.09.2023
Адзін узурпатар прыняў указ, каб беларусы ехалі мяняць пашпарты ў РБ, а палякі вырашылі яму падыграць і таксама вырашылі абмяжаваць беларусаў па прыгоннаму прынцыпу з прывязкай да саўковай рэгістрацыі. Напрыклад, чалавек даўно і стала жыве ў Менску, а рэгістрацыя ў яго гомельская, навошта яму туды перціся каб падацца на візу 🤦‍♀️ Лепей бы заняліся карупцыйнымі схемамі ў сваіх абмасадах.
1
Кася/адказаць/
30.09.2023
А хтосьці сам змог запісацца на падачу дакументаў? Толькі пасярэднікі могуць. Абы-што.
1
Медавуха/адказаць/
30.09.2023
Кася, Бізнэс, нічога асабістага. Зато ў амбасадзе на прапанову разабрацца з рэгістрацыйным схематозам адказваюць: рэгіструйцеся самастойна без дапамогі мутных пасярэднікаў.
Ага, зарэгіструешся тут самастойна!  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031