Знайсці
30.09.2023 / 18:039РусŁacБел

У Беларусь спрабавалі ўвезці новы люксавы аўтамабіль, скрадзены ў Германіі

28 верасня на польска-беларускай мяжы ў раёне Тэрэспаля была зафіксаваная спроба ўвозу скрадзенага ў Германіі люксавага аўтамабіля. Але ў справу ўмяшаліся польскія памежнікі.

Скрадзены ў Германіі люксавы аўтамабіль Audi A8 2023 года выпуску коштам амаль 100 тысяч еўра. Фота: Памежная служба Польшчы

Гаворка ідзе пра Audi A8 2023 года выпуску, на якім зламыснік хацеў заехаць у Беларусь, паведамілі польскія медыя са спасылкай на Памежную службу Польшчы.

«Супрацоўнікі памежнага атрада на брэсцкім пераходзе затрымалі 60-гадовага грамадзяніна Таджыкістана, які спрабаваў заехаць у Беларусь на крадзеным нямецкім Audi A8. Кошт аўтамабіля складае амаль 100 тысяч еўра», — заявіла памежная служба Польшчы.

Таксама адзначаецца, што сам аўтамабіль па выніку быў канфіскаваны і змешчаны на спецыяльную стаянку, а супраць зламысніка была заведзена крымінальная справа. Ён быў затрыманы.

Чытайце таксама:

Кіроўцу Tesla, па віне якога пад Слуцкам на хуткасці 160 км/г загінуў пасажыр, вынеслі прысуд

На продаж амаль за 20 тысяч даляраў выставілі 15-гадовы VW Passat B6. У чым яго фішка

Кітаізацыя беларускага аўтарынку набірае абароты. Чаму так адбываецца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Правдорез /адказаць/
30.09.2023
[Рэд. выдалена]
01.10.2023
Ауди это фолц-н он же КОРЧваген стал люксовый? 😁 Ну прямо LEXUS!
01.10.2023
Japan, Коммент, конечно, важный. Кстати, так и Lexus-это Toyota🤣, а Ferrari-Fiat🤣
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031