Знайсці
30.09.2023 / 11:117РусŁacБел

У Нагорным Карабаху амаль не засталося армян — экс-дзяржміністр

У Нагорным Карабаху засталося максімум некалькі сотняў чалавек, большасць з якіх — чыноўнікі, супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, некаторыя людзі з асаблівымі патрэбамі.

Этнічныя армяне, уцекачы з Нагорнага Карабаха, выстройваюцца ў чаргу па гуманітарную дапамогу ў часовым лагеры ў Горысе (Сюнікская вобласць Арменіі). Фота: Vasily Krestyaninov / AP

У Нагорным Карабаху амаль не засталося армян, напісаў у сваім тэлеграме былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха Артак Бегларан.

«Мая неафіцыйная інфармацыя. Апошнія групы накіроўваюцца ў Арменію. У Нагорным Карабаху засталося максімум некалькі сотняў чалавек, большасць з якіх — чыноўнікі, супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, некаторыя людзі з асаблівымі патрэбамі. Яны таксама рыхтуюцца да ад'езду», — адзначыў ён.

На пачатку 2023 года, паводле ацэнак уладаў непрызнанай рэспублікі, там жылі 120 тысяч чалавек. Масавы сыход армянаў пачаўся пасля капітуляцыі арміі паўтара тыдні таму.

На мінулым тыдні армія Народнага Карабаха капітулявала, а на гэтым прэзідэнт непрызнанай рэспублікі падпісаў указ аб спыненні дзейнасці інстытутаў НКР з 1 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха арыштавалі па абвінавачанні ў фінансаванні тэрарызму

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Бакінскі плоў/адказаць/сачыць
30.09.2023
У армянаў маецца грамадзянства Арменіі, хай едуць дадому
30.09.2023
Россия слила армян, хотя в это никто не верил, пока все было для нее в шоколоде.
А всего на всего, Путин съехал с глузду и непонять, какая жаба его стала грызть, что он вляпался в такое дерьмо...))
Ябатьки, черный лебедь уже взлетел, но есть время послать или удавить зачеса!
30.09.2023
Арсен Ванукян, /Nuczoga ni maiu suprac armjan ! Armjane maioi moladasci-ARNO BABADZANJAN ! A Amajak Akapjan !.....Jakija byli cudounyja CZASY........Savecki Saiuz.... p.s.Ararat./Erevan !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031