Войскі Расіі нанеслі масіраваны ўдар дронамі па Украіне. Сілы СПА збілі 30 беспілотнікаў
У ноч на 30 верасня тэрыторыю Украіны атакавалі блізу 40 дронаў-камікадзэ «Шахед», паведаміла камандаванне паветраных сіл УСУ. Вайскоўцы заявілі, што 30 беспілотнікаў удалося збіць над тэрыторыяй Вінніцкай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцей.
У Вінніцкай вобласці ў выніку трапляння беспілотніка на аб'екце інфраструктуры пачаўся моцны пажар. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі Сяргей Барзоў удакладніў, што пасля трапляння БПЛА ўлады рыхтаваліся да эвакуацыі жыхароў, аднак пажар удалося лакалізаваць. Паводле яго звестак, у выніку атакі ніхто не пацярпеў. Усяго ў вобласці былі збітыя 20 беспілотнікаў.
У Мікалаеўскай вобласці сілы СПА збілі чатыры беспілотнікі, у Адэскай — шэсць. Аб пацярпелых або разбурэннях мясцовыя ўлады пакуль не паведамлялі.






Пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі навук, ролю Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю — новы «Ток» з сацыёлагам Генадзем Коршунавым
 1
Лукашэнка на два дні паляцеў у Кітай
 5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Што слухае Саша Івулін — плэйліст
 3
Просты дэсерт з хлеба
 1
Не толькі ў Санкт-Пецярбургу. У Мінску загарэўся МАЗ
 5
Пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі навук, ролю Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю — новы «Ток» з сацыёлагам Генадзем Коршунавым
 1
Лукашэнка на два дні паляцеў у Кітай
 6
У Парыжы мужчына напаў з нажом і малатком на турыстаў — адзін чалавек забіты, двое паранены
 5
У польскім чэмпіянаце дзве каманды вырашылі згуляць у футбол у моцны снегапад. Што з гэтага атрымалася
 3
«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў
 26
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера