Знайсці
30.09.2023 / 09:1414РусŁacБел

«Крым на 70% армянскі». Былы памочнік дарадцы прэзідэнта Арменіі прапанаваў забраць паўвостраў і Сочы

Былы памочнік галоўнага дарадцы прэзідэнта Арменіі ў нацыянальнай бяспецы Уладзімір Пагасян выказаў прэтэнзіі на Крым. Пра гэта Пагасян сказаў у сваім відэазвароце.

«І калі няма ніякіх межаў, мы можам прыйсці і забраць Армавір, Сочы і Крым. Крым наогул на 70% армянскі», — заявіў ён.

Адпаведную заяву Пагасян зрабіў на фоне сітуацыі з Нагорным Карабахам, які нядаўна перайшоў пад кантроль Азербайджана. І адтуль пачаўся масавы сыход насельніцтва. Станам на вечар пятніцы, Нагорны Карабах пакінулі 90 са 120 тысяч чалавек.

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што найбліжэйшымі днямі армян у Нагорным Карабаху не застанецца наогул.

У пятніцу Арменія падала пазоў супраць Азербайджана ў Міжнародны суд ААН у сувязі з меркаваным парушэннем Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі ў дачыненні да армянскага насельніцтва Нагорнага Карабаха.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха арыштавалі па абвінавачанні ў фінансаванні тэрарызму

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
4
30.09.2023
Былыпамочникдарадцы.... яшчэ дадаць сястрымужапакаеукипашыняна
30.09.2023
Антон, это тебе остается лишь одно - примазаться к па рашке и быть у них холуем на побегушках. Можешь еще подроч*ть на вагнеровских зеков, как это делает губопик. Давай, приобщайся к ценностям руzzкого мира.
1
Антон/адказаць/
30.09.2023
Чел, дро… ат по ходу такие смоктуны как ты. Судьба такой!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930