Знайсці
29.09.2023 / 23:475РусŁacБел

У Лас-Вегасе праз 27 гадоў затрымалі падазраванага ў забойстве рэпера Тупака Шакура

Затрыманы па падазрэнні ў забойстве — 60-гадовы былы гангстар і наркагандляр Дуэйн Дэвіс, вядомы таксама як Keefe D. Яму ўжо выставілі абвінавачанне ў забойстве з выкарыстаннем зброі, паведамляе Associated Press.

Тупак Шакур

За два месяцы да затрымання паліцыя правяла ператрус у доме Дэвіса ў рамках расследавання забойства Тупака.

Тупака застрэлілі ў Лас-Вегасе ў верасні 1996 года: па аўтамабілі, у якім ён знаходзіўся, адкрылі агонь з іншай машыны. Рэперу было 25 гадоў.

У сваіх мемуарах Дуэйн Дэвіс расказваў, што знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні «Кадылака», з якога стралялі па Шакуру. Гангстар сцвярджаў, што Шакура забіў ягоны пляменнік Арланда Андэрсан, які меў канфлікт з рэперам.

Андэрсан, які загінуў праз два гады пасля гэтага, абвяргаў сваё дачыненне да забойства Шакура.

Чытайце таксама:

Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты

Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка

У Нямеччыне выставілі абвінавачванні 99-гадоваму экс-шарагоўцу — апошняму ахоўніку канцлагера Заксенхаўзен

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.09.2023
Імя пасуе рэперу
30.09.2023
Один ни..р убил другого. Ну, и что? 
30.09.2023
Тупак очень содержательные песни писал. Считал себя коммунистом, классиков марксизма читал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера