Знайсці
29.09.2023 / 20:528РусŁacБел

Крамы «Святлафор» ператвараюцца ў «Спутнікі»

Дыскаўнтары «Святлафор» у Беларусі пачалі пераназываць. На некаторых з іх ужо можна заўважыць шыльду «Спутнік». У кампаніі «Ленпрадуктcэрвіс» выданню Office Life пацвердзілі, што перайменаванне закране вялікія крамы — гіпермаркеты. З чым гэта звязана, не ўдакладняецца.

Фота: tiktok / zatestilvitebsk, tiktok / vladis.1ove

Напрыклад, у Мінску «Святлафор» ужо перайменавалі ў «Спутнік» у ТЗЦ Diamond.

Паводле звестак з гандлёвага рэестра Беларусі, у краіне каля 200 крам «Святлафор». Іх прадстаўляюць юрыдычныя асобы «Ленпрадуктсэрвіс», «Маспрадуктсэрвіс», «Віцебскпрадуктсэрвіс» і «Гомельпрадуктсэрвіс».

Сетка «Святлафор» пазіцыянуе сябе як крамы нізкіх цэн. У Беларусі яна з'явілася ў 2017 годзе. На афіцыйным сайце сеткі пазначана, што першыя крамы адкрыліся ў расійскіх гарадах Ачынск і Краснаярск у 2009 годзе. Сярод краін былога СССР, акрамя Беларусі і Расіі, сетка ёсць у Казахстане.

Сеткай «Святлафор» валодае сям'я Шнайдэр з Краснаярска. У 2021 годзе яна ўпершыню ўвайшла ў спіс найбагацейшых бізнэсменаў Расіі па версіі Forbes і трапіла ў ім на 182-е месца. Багацце гэтай сям'і ацэньвалася ў 650 млн даляраў. Са Шнайдэрамі звязана таксама сетка крам «Маяк».

Чытайце таксама:

Буйныя гандлёвыя сеткі — фабрыка стварэння адкідаў. І яны ўпарцяцца

Пад Мінскам нарэшце адкрыюць гандлёвы цэнтр, які будавалі больш за 10 гадоў

«Фармат ГЦ размыўся». Як зараз жыве ГЦ Outleto, які хацеў скласці канкурэнцыю літоўскаму «Акропалісу»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.09.2023
Вырашылі краму зрабіць у жоўта-карычневых колерах - колерах крамлёўскага прапагандысцкага “спутніка” каб такім чынам прасоўваць у масы імперскія ідэі праз танную і няякасную ежу. А туды ў асноўным ходзяць людзі з малымі заробкамі, а сярод іх больш за ўсё прыхількаў “рюзскага міру”.
0
бабруйчанін/адказаць/сачыць
30.09.2023
даведка, Яшче 30 год таму у прыстойных крамах рабілі зніжкі на 50- 80 % на ..падобнае .. Зараз гєтыя сууу..робяць " свой гешефт" Перкананы у ФранцыіГерманіі гєта поскудзь падобнае сябе ні дазваляе...
30.09.2023
Фунт, хай ходзяць ---- хутчэй сустрэнуцца с кабзонам....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031