Знайсці
29.09.2023 / 20:074РусŁacБел

18 гадзін у чарзе! На мяжы з Літвой стала такое ж пекла, як і на польскай

Сітуацыя з чэргамі на мяжы толькі горшае. Пра гэта нам расказаў наш чытач Віктар (імя зменена), які быў вымушаны адстаяць на мяжы з Літвой ажно 18 гадзін.

Мужчына выязджаў з Беларусі на мінулым тыдні праз памежны пункт «Катлоўка». Ён расказвае, што правяраў наяўнасць чэргаў на сайце Дзяржпагранкамітэта, і там было каля 30 машын, таму і вырашыў праходзіць праз мяжу ў Катлоўцы. Але ж на сайце пазначаныя толькі машыны, якія стаяць у зоне чакання, і нічога не сказана пра транспарт, што стаіць перад ёй, а там знаходзілася яшчэ некалькі дзясяткаў машын.

Віктар стаў у чаргу ранкам, а трапіць на саму тэрыторыю памежнага пункта змог толькі праз 13 гадзін. Яшчэ некалькі гадзін сышло ўласна на праходжанне мяжы з беларускага і літоўскага бакоў.

Вінаватымі ў такой сітуацыі, аднак, беларус называе літоўскіх памежнікаў, бо, паводле яго, тыя працуюць дужа павольна. Прычым Віктар адзначае, што ён не пабачыў з літоўскага боку надта руплівай праверкі, хутчэй, тыя проста не спяшаюцца працаваць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пашпартны кантроль і чэргі па начах. Як выглядае пераход беларуска-расійскай мяжы

«Плакалі танныя крупы і зубы!» Што жыхары Дзвінска кажуць пра магчымае закрыццё памежнага пункта на мяжы з Беларуссю

«На памежным пераходзе дзеецца нейкі жах». Беларус расказаў пра цяперашнюю сітуацыю пры выездзе з краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Сматрашчы/адказаць/
29.09.2023
Эта усе галодныя и нишчыя литоуцы едуць у синяокую за дзеравам, брыкетам.
5
Ясненька /адказаць/
30.09.2023
Нармальна працуе Ціханоўская на міжнароднай арэне, абараняючы правы беларусаў. Рэзультат мы бачым.
0
Зніміце лукашыцкія акуляры/адказаць/
30.09.2023
Ясненька , вы бачыце вынікі лукашызму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031