Знайсці
29.09.2023 / 17:282РусŁacБел

«Забяспечыў доступ супрацоўніка міліцыі да экстрэмісцкіх матэрыялаў, тым самым распаўсюдзіў гэту прадукцыю». У Беразіне чалавека асудзілі з такой фармулёўкай

У судзе Бярэзінскага раёна 11 верасня асудзілі мужчыну паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паводле матэрыялаў справы, у яго тэлефоне міліцыянты знайшлі аплікацыю «Новости Беларуси — Zerkalo.io», піша «Вясна».

На судзе чалавек прызнаў віну і патлумачыў, што набыў тэлефон за месяц да затрымання з ужо ўсталяванай аплікацыяй, але не выдаліў яе. 

Суд адзначыў, што забароненую інфармацыйную прадукцыю мужчына захоўваў, маўляў, менавіта для распаўсюду, што пацвярджаецца ў тым ліку тым, што

«ён забяспечыў доступ супрацоўніка міліцыі да экстрэмісцкіх матэрыялаў, тым самым распаўсюдзіў гэту прадукцыю».

Вынікам суда стаў 15-суткавы арышт.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную маці дваіх непаўналетніх дзяцей будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў

У Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які зрабіў фота ў міліцэйскай форме

На волю выйшлі палітвязні Яўген Календа і Дзмітрый Адарачкін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
29.09.2023
Распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы пасля нараджэння шляхам дадання надпіса  "беларус" у пашпартныя дадзеныя.
0
Ага /адказаць/
30.09.2023
Міліцыянт-экстрэміст распаўсюдзіў экстэмісцкія матэрыялы шляхам праглядання іх вачыма. Экстэмісцкія матэрыялы былі распаўсюджаны ў мозг міліцыянта-экстрэміста.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031