Знайсці
29.09.2023 / 17:198РусŁacБел

У Магілёве збіраюць подпісы супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў гонар Георгія Каніскага

Петыцыя супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў плошчу імя Георгія Каніскага, з'явілася на сайце petitions.by.

Плошча Арджанікідзэ ў Магілёве, якую хочуць перайменаваць у плошчу Георгія Каніскага

«Мы выступаем супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў Магілёве ў гонар Георгія Каніскага — гаворыцца ў петыцыі. —

Асоба Каніскага ўжо ўшанаваная ў назве суседняй вуліцы Архірэйскі Вал Каніскага. Нядаўна ж пастаўлены помнік свяціцелю знаходзіцца не на плошчы, на вуліцы Карла Маркса. 

Куды больш гэтая назва пасавала б для трапецападобнай плошчы насупраць архіепіскапскага палаца, створанай на ўзор плошчы Капітолія ў Рыме, бо палац і комплекс увогуле з’явіўся на заказ Каніскага.

Што тычыцца плошчы Арджанікідзэ, то ўжо не першы раз прапануецца адраджаць у назвах плошчаў і сквераў гістарычную тапаніміку Магілёва.

Гэты квартал паміж вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай узнік толькі дзякуючы таму, што было знесена другое кола ўмацаванняў горада — Блізкі вал. Прапануем так і назваць плошчу — плошча Блізкі Вал.

Для прыкладу, у Мінску ёсць вуліца Гарадскі Вал, а таксама плошча Стары Аэрапорт, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя аб’екты, што сёння ўжо цалкам зніклі з гарадской прасторы».

Петыцыя была створаная 27 верасня. Збор подпісаў пад ёй будзе праходзіць да 4 кастрычніка.

У 2016 годзе з ініцыятывай аб наданні плошчы імя Каніскага ўжо выступалі, як заяўлялася, праваслаўныя вернікі. Намеры змяніць назву плошчы яны аргументавалі тым, што савецкі дзеяч Грыгорый (Сярго) Арджанікідзэ ніколі не быў у Магілёве і ўдзельнічаў у рэпрэсіях. 

Сем гадоў таму прапанова выклікала палеміку. Яна выявіла неадназначнае стаўленне да Каніскага як царкоўнага дзеяча і гістарычнай асобы.

Чытайце таксама:

У Магілёве надумалі перайменаваць плошчу Арджанікідзэ, просяць прапаноўваць назвы

У Магілёве паставілі помнік Георгію Каніскаму

У расійскім Арле знайшлі пліту з узарванага ў Магілёве сабора 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Артылерыст запасу/адказаць/
29.09.2023
рацПрапанова, снарад трэба не закапаць, а стрэліць ім у ту самую рэзідэнцыю з залатымі ўнітазамі
1
Budź biełarusam, Mahiloŭ!/адказаць/
30.09.2023
Biełaruskija miaściny vartyja biełaruskich nazvaŭ. My majem svaju historyju. Nam nie patrebna nadakučlivaja savieckaja ci «russkomirskaja» prapahanda na našych šyldach i kartach.
30.09.2023
Так и не понял, чем отличается гусь от жабы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031