Знайсці
29.09.2023 / 16:192РусŁacБел

Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў

З Беларусі ў Расію спрабавалі завезці 100 000 кляшчоў-энтамафагаў, але расійскі бок палічыў іх перавозку незаконнай і развярнуў груз на мяжы.

Фота: 32.fsvps.gov.ru

Машыну з кляшчамі Phytoseiulus persimilis спынілі ў прапускным пункце «Красны Камень» (Злынкаўскі раён). Паводле дакументаў, кляшчоў везлі ў Белгародскую вобласць Расіі. На груз быў ветэрынарны сертыфікат, выдадзены беларускай ветэрынарнай службай, а краінай паходжання быў пазначаны Егіпет.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляда вызначылі, што звесткі на ўпакоўцы не адпавядаюць інфармацыі ў суправаджальных дакументах. Акрамя таго, у ветэрынарным сертыфікаце не было ўсёй неабходнай інфармацыі і былі пазначаныя некарэктныя звесткі аб прызначэнні і знаходжанні грузу на тэрыторыі Мытнага саюза. Таксама адсутнічаў генеральны дазвол Рассельгаснагляда на ўвоз у РФ з Беларусі насякомых з Егіпта.

У выніку кляшчоў вярнулі ў Беларусь.

Кляшчы-энтамафагі — драпежныя кляшчы, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы для абароны раслін ад шкоднікаў. 

Чытайце таксама:

Чарвякі пад скурай як у фільмах жахаў. Навуковец тлумачыць, што такое дырафілярыёз, які распаўсюджваецца на Гомельшчыне

Кляшчы застануцца ў Мінску да лістапада. Дзе ў сталіцы можна падчапіць гэту заразу

Вырасла колькасць выпадкаў хваробы Лайма пасля ўкусу кляшчоў. У якіх раёнах лютуюць кляшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.09.2023
Malaicy . Vjarnuli ? Dobra zrabili. Akazalisja ni zlodzei jak pra ih kazuc.
3
Андрусь/адказаць/
29.09.2023
Дык вось дзе біялабараторыі працуюць! А Нябензя ААН украінскімі камарамі пужаў. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031