Знайсці
29.09.2023 / 15:42РусŁacБел

Фінскія ўлады плацяць землеўладальнікам за дазвол пабудаваць умацаванні каля мяжы з Расіяй

У Фінляндыі дзясяткі ўладальнікаў участкаў на мяжы з Расіяй заключылі таемныя пагадненні, якія дазволяць фінскім вайскоўцам праводзіць фартыфікацыйныя работы на іх землях, піша Бі-бі-сі са спасылкай на Helsingin Sanomat.

Экскаватар працуе на будаўнічай пляцоўцы памежнай загароды паміж Фінляндыяй і Расіяй недалёка ад памежнага пункта Пелкала ў Іматры (паўднёва-ўсходняя Фінляндыя). Фота: Sergei Grits / AP

Калі землеўладальнік дае дазвол на будаўніцтва ўмацаванняў на сваім участку, яму належыць аднаразовая выплата 750 еўра. Паведаміць пра пачатак работ улады павінны ўсяго за суткі.

Будаўніцтва на прыватнай зямлі пачнецца толькі тады, калі ўзнікне «патэнцыйны крызіс», патлумачыў кіраўнік аддзела забеспячэння гатоўнасці Сіл абароны Фінляндыі Саўлі Хонгіста.

Згодна з дакументам, які падпісваюць уладальнікі ўчасткаў, «пастанову аб пачатку падрыхтоўкі абароны прымае камандуючы ўзброенымі сіламі Фінляндыі».

Па даных выдання, такія пагадненні пачалі заключаць яшчэ шэсць гадоў таму, але толькі ў маі 2022 года пра гэта стала вядома грамадскасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031