Знайсці
29.09.2023 / 15:3116РусŁacБел

«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб

На яе думку, сітуацыю трэба выпраўляць. Пра гэта Наталля Качанава заявіла на сустрэчы з членамі праўладнага Саюза жанчын, паведамляе тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.

Фота: Савет Рэспублікі

«У нас ёсць традыцыйныя каштоўнасці. Гэта шлюб паміж мужчынам і жанчынай, нараджэнне дзяцей у традыцыйнай сям'і. Мы хочам, каб у нас нараджалася больш дзяцей. Цяпер мы сталі ўсведамляць: Дзень святога Валянціна адзначалі, чаму не Дзень Пятра і Фяўронні, якія былі сімвалам веры, вернасці і кахання адно да аднаго? І цяпер мы вырашылі больш настойліва распавядаць пра традыцыйныя каштоўнасці пачынаючы з дзіцячага дашкольнага ўзросту. Бо і ў дачыненні да сям'і можна дайсці да абсурду — мы гэта бачым у іншых краінах», — зазначыла Наталля Качанава.

Яе турбуе, што сярэдні ўзрост, калі беларусы бяруць шлюб, сёння складае 27 гадоў.

«Мы не можам за гэта не перажываць. Сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой будзем праводзіць мерапрыемствы дзеля захавання сямейных каштоўнасцяў. Мы паслухаем нашых дактароў, педагогаў, тых, хто непасрэдна працуе з моладдзю. Таму, мілыя жанчыны, сёння гэта і наша з вамі задача — тлумачыць, казаць», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў распавёў, чаму сілавікі будуць слухаць Качанаву і хто такія чырвоныя і белыя лукашысты

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

Наталля Качанава пра будучыя выбары: Спакойна нам жыць не дадуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
анатам /адказаць/
29.09.2023
Качанова - яркий пример человеческой глупости.
1
Андрусь/адказаць/
29.09.2023
Дык а чаму сама за ўсё  жыццё толькі двух дзевак нарадзіла? Дзе прыклады гэтых усіх "традыцыйных каштоўнасцяў" і імкнення да падвышэння нараджальнасці? Ейны бос пры жывой жонцы сунуў-плюнуў доктарцы на масажы прастаты - байструка скляпаў ды ў аднаполавай сям'і (ён і два бэйбусы вялікаўзроставыя) выгадваў. Яна сама асабліва не перарвалася на ніве нараджальнасці. Дочкі ейныя не рвуцца парадаваць краіну кілаграмамі гарматнага мяса. Азвяронак увогуле ці імпатэнт ці камплексуе праз маленькі чэлес - нічога пра сям'ю і семярых па лаўках не чуваць. З каго браць прыклад, прапагандысты? 
1
Валер/адказаць/
29.09.2023
mikola, первый раз в 50 тоже хорошо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031