Знайсці
30.09.2023 / 07:411РусŁacБел

Баклажаны, начыненыя грыбамі і сырам

Пакуль восень працягвае пастаўляць свежую гародніну, паспейце прыгатаваць гэту сакавітую і духмяную страву. Калорый няшмат, затое шмат карысці.

Фота: Getty Images

Самы час для баклажанаў — любімага прадукту дыетолагаў. Гэта гародніна не толькі прыгожая, але і карысная: колькасць вітамінаў і клятчаткі ў ёй зашкальвае, а розныя рэчывы дапамагаюць кантраляваць узровень цукру ў крыві і зніжаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Каб прыдаць гэтай гародніне больш смаку, яе звычайна гатуюць разам з нейкімі іншымі складнікамі, смак якіх больш выразны. Раней мы ўжо прапаноўвалі рэцэпт фаршыраваных баклажанаў, дзе ў якасці начынкі выступаюць памідоры, сыр і прыправы, цяпер вашай увазе яшчэ адно спалучэнне — з сырам і грыбамі.

Спатрэбіцца:

  • 2 баклажаны
  • соль
  • аліўкавы алей (або любы іншы алей)
  • 120 г грыбоў, нарэзаных лустачкамі
  • свежамолаты перац
  • адна-дзве жоўтыя цыбуліны, дробна нарэзаныя
  • 1 чайная лыжка праванскіх траў
  • 4 кавалкі падсмажанага белага хлеба, нарэзанага кубікамі 
  • 1 сталовая лыжка несалёнага масла
  • 3/4 шклянкі цёртага сыру
  • 1/2 шклянкі агародніннага булёну
  • 1-2 зубчыкі часнаку, здробненыя

 

Як гатаваць:

  1. Разрэжце баклажаны ўздоўж на палоўкі і дастаньце мякаць, пакінуўшы лупіну таўшчынёй каля 6 мм. Нарэжце мякаць кубікамі памерам 1—2 см. Пасаліце лупіну баклажанаў і дайце пастаяць 30 хвілін. Прамакніце лупіну дасуха.
  2. Разагрэйце духоўку да 160°C. Нашмаруйце баклажаны алеем; пакладзіце іх на бляху з борцікамі зрэзам уніз. Дадайце 1/4 шклянкі вады, накрыйце фольгай і запякайце 30 хвілін.
  3. Тым часам у патэльні нагрэйце аліўкавы алей. Дадайце грыбы. Прыпраўце соллю і перцам, накрыйце вечкам і варыце на ўмераным агні да гатоўнасці; перакладзіце ў міску.
  4. Нагрэйце яшчэ аліўкавы алей у патэльні. Дадайце нарэзаныя кубікамі баклажаны. Прыпраўце соллю і перцам, накрыйце вечкам і гатуйце, пакуль яны не стануць мяккія і не падрумяняцца, недзе 3 хвіліны; дастаньце і пакладзіце ў тую ж міску.
  5. Дадайце ў патэльню часнок, цыбулю і яшчэ аліўкавага алею. Накрыйце вечкам і варыце, пакуль змесціва не стане мяккім.
  6. Дадайце праванскія травы і масла і мяшайце да з'яўлення водару, недзе хвіліну. Дадайце ў міску з грыбна-баклажанавай сумессю.
  7. Дадайце кубікі хлеба, ½ шклянкі сыру і агароднінны булён. Прыпраўце начынку соллю і перцам.
  8. Павялічце тэмпературу духоўкі да 210°C. Перавярніце лупіну баклажанаў зрэзам уверх і напоўніце начынкай. Пасыпце сырам, які застаўся, і запякайце каля 15 хвілін (пакуль не падпячэцца).

 

Больш рэцэптаў:

Кансервуем перцы — правераны рэцэпт

Восеньскі салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі

Слівавая шарлотка — улюбёны пірог у новай версіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
30.09.2023
Nie. Hryby, syr,.. nie.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930