Знайсці
28.09.2023 / 17:121РусŁacБел

Мінскі гарвыканкам падаў у суд пазоў аб ліквідацыі царквы «Новае жыццё»

Выканкам настойвае на ліквідацыі царквы, прыпісваючы ёй экстрэмісцкую дзейнасць і, адпаведна, парушэнне закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Пазоў пададзены 15 верасня, піша «Хрысціянская візія».

Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка запісаў відэазварот у сувязі з пагрозай ліквідацыі грамады.

Царква «Новае жыццё» — рэлігійная грамада хрысціян поўнага Евангелля. У пачатку 2021 года мінскія ўлады абвінавацілі суполку ў нямэтавым выкарыстанні ўчастка, на што вернікі сцвярджалі, што іх незаконна пазбавілі права на зямлю. У выніку будынак, за які царква вяла змаганне больш за дзесяцігоддзе, у яе адабралі, а пастар Вячаслаў Ганчарэнка адбыў адміністрацыйны арышт.

Чытайце таксама: 

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка выйшаў на волю

Пастару Вячаславу Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак арышту

Затрымалі пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку, яго бралі 20 губазікаўцаў

Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыццё» хочуць прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»: Ніхто не застанецца непакараным за знос храма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
дзяржаўны бандытызм.
Вось такая ў лукашэстане "свабода веравызнання"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031