Знайсці
28.09.2023 / 16:134РусŁacБел

Мінскі заапарк просіць падзяліцца ўраджаем

Традыцыйна ў пачатку восені Мінскі заапарк праводзіць акцыю «Шчодры ўраджай». Беларусам прапануюць падзяліцца лішкамі гародніны і садавіны з іх прысядзібных участкаў. У заапарку будуць радыя любой гародніне: ад морквы да салодкага перцу.

Фота: minskzoo.by

Для некаторых звяроў патрэбныя нават цыбуля, часнок, пятрушка і кроп. Не адмовяцца таксама ад ігруш і яблыкаў, але яны павінны быць салодкімі. Асаблівую падзяку атрымаюць тыя, хто прывязе шапкі сланечніку, кукурузу, лясныя арэхі, жалуды і хатні вінаград.

У заапарку звяртаюць увагу на тое, што ўся гародніна і садавіна павінна быць свежая, сапсаваная прымацца не будзе.

Частка ўраджаю будзе адразу скормлівацца жывёлам, а частку пакладуць на захоўванне.

Збор гародніны і садавіны будзе праходзіць каля службовага ўвахода ў заапарк з боку вуліцы Убарэвіча ў першай палове дня ў будныя дні з 2 па 13 кастрычніка.

Чытайце таксама:

«Масава да нас звяртаюцца людзі». У Гродне б'юць трывогу ў сувязі з наплывам рэптылій

«У нас сям'я ветэрынараў». У Мінску прапануюць арандаваць жывую лісу для асабістых фотасесій

«Таксіст агаломшыў пытаннем: «Вам чарапаха не патрэбная?» Каб уратаваць рэдкую рэптылію, хлопец з Бабруйска дайшоў да Акадэміі навук

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
Няхай качанава дзеліцца. Ці Коля шпіца на корм здасць. Зусім абнаглелі!
28.09.2023
У Мінскім заапарку ёсць нільскі кракадзіл - самы небяспечны драпежнік Афрыкі. прадстаўнік гэтага віду Густаў з'еў 300 чалавек...
вось бы... вой
28.09.2023
Nihai Lukasenka im Vjaze !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031