Знайсці
28.09.2023 / 14:0813РусŁacБел

«Нікуды не сыходзіць і чакае гаспадара». У Слоніме выкінулі на сметніцу пародзістага ката

У Слоніме нехта вынес на памыйніцу маладога пародзістага ката і кінуў там, цяпер яму шукаюць новы дом і гаспадароў, піша «Люстэрка».

Фота: акаўнт Аксаны Саўчук у Instagram

Як распавялі зоаваланцёру Аксане Саўчук неабыякавыя слонімцы, хатняга пародзістага ката кінулі ля сметніцы на Шашэйнай вуліцы. Жывёла, якая аказалася на дварэ, нікуды не ідзе і чакае гаспадара.

Кот малады і, хоць знаходзіцца ў жаласным стане, «проста неверагодны», піша жанчына, якая знайшла яго. Паводле яе слоў, ён цалкам прывучаны да дому і латка. «Відаць, што вельмі сумуе. З лёгкасцю ідзе да людзей», — кажа яна.

Жанчына гатовая адвезці гадаванца да новых гаспадароў, а таксама аплаціць кастрацыю.

У сацсетках пішуць, што знойдзены кот — брытанскай пароды, аднак, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра скоціш-фолд (шатландскую віславухую).

Аднак кацяняты і той, і іншай пароды ў гадавальніках каштуюць досыць дорага — да некалькіх тысяч даляраў, калі ў іх ёсць радавод і права гадоўлі. Чыстакроўнае кацяня з дакументамі можа каштаваць ад 200 да 800 даляраў, «бяспашпартнае» — ад 50 даляраў.

Чытайце таксама:

Гродзенскае котакафэ пераязджае. А вы ці ведалі пра яго існаванне і ці бачылі яго мілых насельнікаў?

Знайшлі самы старажытны лаз для катоў у свеце

Мінчук вырашыў аб'ехаць на дарозе ката. Жывёла жывая, але аўтамабіль і прыпынак — у хлам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
Правдорез ,
Не кожны гаспадар прыбягае да пашуковай аперацыі (дый яна не надта часта дапамагае адшукаць уцекача). Часцяком абмяжоўваюцца апытаннем суседзяў, у той час як кватэрны гадаванец падарожнічае па раптам адкрытаму Дзівоснаму новаму свету. У кватэрных, выглядае, "компас" не развіты - могуць ніколі і не вяртацца пад свой дом...
8
Правдорез /адказаць/сачыць
28.09.2023
хтосьці, пропал и хй з им?... Вы, калгасники, в подавляющем большинстве такие! Ни привязанности, ни сочувствия.
7
Матроскін /адказаць/сачыць
28.09.2023
Адкуль каментатары ведаюць, што гэтаму кату кепска? Ён бядуе? Ён вам скардзіўся на жыццё? Прасіў міластыню? Чаму вы вырашаеце за жывёл дзе ім добра? Сядзіць сабе пад машынаю, пыса давольная, свабоднаё жыццё, корму хапае, коткі туды-сюды бегаюць. Навошта яму вашая кватэра, залатыя клеткі ды яшчэ адрэзаныя ядры? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031