Знайсці
28.09.2023 / 13:2712РусŁacБел

Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя

Праўладная група «Галасы ЗМеста» правяла серыю канцэртаў, каб сабраць сродкі на дапамогу «ДНР». Учора канцэрт быў у Мінску. Але на сцэну прабівацца, па прызнанні самой групы, ім няпроста.

Група «Галасы ЗМеста». Скрын відэа з іх ютуб-канала

Пра гэтыя канцэрты паведаміў Аляксандр Семчанка, прарасійскі палітолаг, які родам з Данецка.

Ён таксама прывёў словы лідара групы Дзмітрыя Бутакова пра тое, як музыкам нясоладка.

«Былі нюансы. Іпэшнік, які валодае дошкамі аб'яў на прыпынках, без тлумачэння прычын забараніў расклейваць афішы пра канцэрт. І ў выканкам паступалі званкі ад «грамадзян»: маўляў, навошта яго наогул праводзяць. Гэта са слоў арганізатараў.

Такая ж сітуацыя была і ў Пінску. У гэтым сэнсе нашы два гарады самыя бэчэбэшныя. А гукарэжысёр, які ў нас у ДК (маецца на ўвазе ДК у горадзе Баранавічы — родным горадзе групы. — «НН») працуе і ставіць апаратуру, наогул адкрыта заявіў, што ён супраць Расіі», — казаў Бутакоў.

Лідар групы ў адным з інтэрв'ю хваліўся, што яны выпускаюць па дзве сатырычна-палітычныя песні на тыдзень. І тлумачыў, што іх не клічуць на цэнтральныя дзяржаўныя канцэрты, тым, што сітуацыя супакоілася і цяпер іх творчасць не такая запатрабаваная.

Пра групу «Галасы ЗМеста» шырокая грамадскасць даведалася пасля выбараў. Яна выконвала з'едлівыя агіткі аб пратэстах, дваровых чатах, апазіцыйных палітыках, а цяпер і на тэму вайны. У 2021-м групу збіраліся адправіць ад Беларусі на Еўрабачанне з песняй «Я навучу цябе». Але Еўрапейскі вяшчальны саюз у выніку дыскваліфікаваў Беларусь, бо гэта палітызаваная песня парушала правілы конкурсу.

У групу ўваходзяць былыя кавэзэшнікі з Баранавічаў.

Чытайце таксама:

БТ адхілілі ад «Еўрабачання» 

«Галасы ЗМеста» падрыхтавалі для «Еўрабачання» дзве новыя песні

Лукашэнка пра блакаванне заяўленай на «Еўрабачанне» песні ад Беларусі: Толькі аўтарытэту ім дадалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
15
Ха-ха
93
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7
28.09.2023
Стаіць такой з амерыканскай гітарай fender русафіл ды з нодаўскай стужкай на грудзях🤦‍♂️
0
Сяржук з Сухарава/адказаць/
29.09.2023
Валасы з аднаго месца нікому не патрэбны. Блазаны
0
Васіль/адказаць/
29.09.2023
Сяржук з Сухарава, дакладней кажучы, былі выкарыстаныя рэжымам у якасці аднаразовага вырабу пад час спробы прасунуць лукашысцкую прапаганду на Еўрабачанні. Спроба ня ўдалася, а выраб з ягонай рэпутацыяй трапіў ў сметнік. Далей толькі лёс Юлі Чычэрінай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031