Знайсці
28.09.2023 / 12:532РусŁacБел

«На заданне латвійскіх спецслужбаў рыхтавала да вярбоўкі беларускіх вайскоўцаў». У Мінску будуць судзіць грамадзянку Латвіі

У Мінскім гарадскім судзе 29 верасня пачнуць судзіць 57-гадовую Алу Сакаленка. Яе абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці (арт. 358-1 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох да сямі гадоў зняволення. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Настасся Папко, піша «Вясна».

Ала Сакаленка падчас допыту. Скрыншот відэа АТН

У канцы сакавіка 2022 года з'явілася абвестка пра знікненне дзвюх жанчын з Латвіі — Алы Сакаленка і Дзіяны Бахмуты. Паведамлялася, што 28 сакавіка яны не вярнуліся ў Латвію. Апошні раз жанчын бачылі 27 сакавіка ў Гомелі, дзе яны павінны былі сесці на цягнік. Пазней стала вядома, што Сакаленка затрымалі ў межах крымінальнай справы за агентурную дзейнасць на карысць Латвіі.

14 снежня 2022 года на дзяржаўным тэлебачанні выйшаў фільм «Контрразведка. Аперацыі беларускага КДБ супраць спецслужбаў Захаду і Украіны», дзе распавядалася і пра справу Алы Сакаленка.

У фільме ёсць кадры затрымання грамадзянкі Латвіі: на вуліцы каля жанчыны з чамаданам і пакетам спыняецца цёмны мікрааўтобус, адкуль выбягаюць пяцёра мужчын, у якіх на спінах напісана «КГБ». Адзін з іх здымае ўсё на відэакамеру. Алу завялі ў мікрааўтобус. З іншага боку таксама пад'ехала машына — у яе супрацоўнікі завялі жанчыну ў жоўтай куртцы. Меркавана, гэта Дзіяна Бахмута, пра якую пісалі ў абвестцы пра знікненне — там гаварылася пра жанчыну ў жоўтай куртцы і сініх джынсах. Пазней МЗС Латвіі ўдакладніла, што Дзіяна ўсё ж вярнулася ў Латвію. 

«Да гэтага часу [затрымання] на яе знайшлі дастаткова доказаў і матэрыялаў. Сакаленка на заданне латвійскіх спецслужбаў рыхтавала да вярбоўкі беларускіх вайскоўцаў, збірала даныя, стварала кампраметуючыя сітуацыі, якія потым і служаць падставай для вярбоўкі замежнікамі», — пракаментавалі справу Сакаленка ў фільме АТН.

Грамадзянка Латвіі ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА. Прэс-сакратар МЗС зазначыў, што амбасада Латвіі ў Віцебску аказвае ёй консульскую дапамогу ў межах магчымасцяў.

Таксама ў ведамстве адзначылі, што колькасць затрыманых грамадзян Латвіі рэзка ўзрасла пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму 15 красавіка 2022 года, і настойліва заклікалі грамадзян Латвіі не ездзіць у Беларусь, бо магчымасці Латвіі па аказанні консульскай дапамогі затрыманым грамадзянам абмежаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
Izsaku līdzjūtību,jāturas....Cпачуваю,трэба трымацца...Доубаны конлагер "беларусь"!
28.09.2023
Ждём во всех интимных подробностях беспрецедентной по своему масштабу операции белорусского КГБ «Медовая ловушку» для вербовки белорусских военных с участием женщин предпенсионного возраста из Латвии.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031