Даляр сёння абнавіў гадавы максімум
На таргах у Мінску 28 верасня амерыканская валюта вырасла на 1,77 капейкі да 3,2870 беларускага рубля.
Гэта чарговы гадавы максімум. Папярэдні рэкорд быў 3,2824 рубля, гэта было 7 верасня.
Найдаражэй за ўвесь час даляр каштаваў паўтара года таму, на таргах 15 сакавіка 2022 года, — 3,3195 рубля. Такім чынам, да рэкорду засталося тры з паловай капейкі.
Еўра сёння таннее на 0,28 капейкі да 3,4672.
Расійскі рубель апускаецца на 0,56 капейкі да 3,7875 за 100 адзінак.
Кітайскі юань расце на 1,51 капейкі да 4,4916 за 10 адзінак.
На пачатку года даляр каштаваў 2,7364 рубля. Рост з пачатку года складае 55 капеек.






Маркетплэйс Ozon не справіўся з «чорнай пятніцай»
 7
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бацьку Аляксея Трубкіна арыштавалі на 15 сутак
 1
Як часта трэба мяняць ручнік?
 3
Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера