Знайсці
27.09.2023 / 18:397РусŁacБел

На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»

З аўкцыёну паспрабуюць прадаць буйны лот — вядомы гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск». Прапанова з'явілася на пляцоўцы «Белрэалізацыі».

Фота: beltorgi.by

Таргі па комплексе пройдуць 1 лістапада, заяўкі будуць прымаць ад 2 да 31 кастрычніка.

У пералік маёмасці ўваходзіць шмат рознага дабра. Напрыклад, гасцявыя дамы на розную колькасць нумароў, лазня з трэнажорнай залай, сауна, пункт пракату на 1500 наведвальнікаў, парк вяровачных забаў і пейнтбол, мноства дзіцячых гарадкоў, шмат мэблі, музычнага абсталявання, некалькі атракцыёнаў і нават ветразевае абсталяванне для дзіцячага карабля.

Ну і, вядома, снегавыя гарматы і гарналыжныя трасы.

Уладальнік усяго гэтага дабра — ТАА «Трайпл», які належыць апальнаму буйному бізнэсмену Юрыю Чыжу. 

Пачатковы кошт — 23 998 669 рублёў (каля 7 351 857 даляраў).

Чытайце таксама:

У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім?

Чыжоўскі «Залаты грабеньчык» зноў не прадалі, хоць давалі зніжку

Сельгаскомплекс Юрыя Чыжа на Лагойшчыне перайшоў у іншыя рукі

Юрый Чыж судзіцца з малодшым сынам за фармзавод

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
Пасматрэл дама калхоз пазорный не для людей усё нада пераделываць а летам нада бальшой веласіпедный парк
0
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
28.09.2023
1500?Часовые очереди, хамло-персонал и столовка с ценами, как в Париже в придачу к паре тренировочных кучек, которые здесь горками называют, я так понимаю?
0
Гэта норма/адказаць/сачыць
28.09.2023
Максим Дизайнер, Часовые очереди

На кожным неVIP курорце дзе я быў такая ж чарга. Каб яе не было трэба цэны як у Куршавелі рабіць.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031