У Магілёўскім раёне стварылі этнахатку пасляваенных гадоў
У аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна адбылося адкрыццё архітэктурна-этнаграфічнага комплексу «Мая Бацькаўшчына». Тут была прадстаўлена сапраўдная беларуская сядзіба, з дэталёвым аднаўленнем побыту вясковых жыхароў 1940-х і 1950-х гадоў, паведаміла раёнка «Прыдняпроўская ніва».
Хату прывезлі з вёскі Смалярні і паставілі ў самым цэнтры Семукачоў. Унутранае ж начынне сабралі самі мясцовыя жыхары.
Печ і ложак выкананыя майстрамі мінулага стагоддзя. Стогадовы куфар на драўляных колцах — з Брэсцкай вобласці.
Яшчэ ў інтэр’еры — фіранкі з мудрагелістым узорам, студня-журавель, радыёпрымач, абрус, жорны, пернік для мыцця ў рацэ, газа, калаўрот, драўляны плуг.
Чытайце таксама:
«Практычна ў кожнай хаце пакінуў штосьці пасля сябе». 36 кіламетраў па мясцінах Язэпа Драздовіча





