Знайсці
27.09.2023 / 16:253РусŁacБел

Пад Мінскам прадаюць рэстаран, у які заязджаў Фідэль Кастра

Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі выставіў на таргі рэстаран «Партызанскі бор». Ён знаходзіцца ў Лагойскім раёне, недалёка ад мемарыяльнага комплексу «Хатынь», піша Realt.by.

Фота: rlt.by

За аб'ект просяць 2,9 млн рублёў, таргі пройдуць 27 кастрычніка. Плошча рэстарана — 773, 2 кв. м, разам з ім прадаюць гасцінічны домік (156, 2 кв. м) і лазню (48 кв. м).

Цяпер рэстаран належыць філіялу Мінскага абласнога спажывецкага таварыства ў Лагойску.

У 1972 годзе пасля наведвання Кургана Славы і Хатыні менавіта ў «Партызанскі бор» заехалі кіраўнік ЦК Кампартыі БССР Пятро Машэраў з былым лідарам Кубы Фідэлем Кастра.

Чытайце таксама:

Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?

«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая

У Мінску адкрыюць рэстаран «Малевіч»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.09.2023
ni treba pradavac ! Tak mozna i Krainu pradac ! Sto robica ! Ranei takoga ne byla !
5
нявеста Азаронка/адказаць/сачыць
27.09.2023
вось гэтага - суседства мемарыяльнага комлексу і рэстарана - ніколі не разумела...
людзі едуць у такое места, дзе адбылася трагедыя, дзе расказваецца пра іншыя трагедыі, а потым... у рэстаран?
27.09.2023
Савецкім часам частаваліся экскурсіі, яны прыязджалі з іншых савецкіх рэспублік, аднойчы было 7 аўтобусаў. Рэстаран у 5 кіламетрах ад мемарыялу, а ля Курапат у 150 метрах праз плот.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031