Знайсці
27.09.2023 / 16:096РусŁacБел

Улады КНДР вырашылі дэпартаваць амерыканскага вайскоўца, які збег у гэтую краіну з Паўднёвай Карэі

Улады краіны дэпартуюць амерыканскага вайскоўца Трэвіса Кінга пасля завяршэння расследавання яго «незаконнага» ўезду ў краіну. У якія тэрміны гэта адбудзецца, не ўдакладняецца, піша «Медуза» са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР.

Ahn Young-joon / AP

23-гадовы шараговец арміі ЗША Трэвіс Кінг, які праходзіў службу ў Паўднёвай Карэі, перасек мяжу КНДР у сярэдзіне ліпеня. Незадоўга да ўцёкаў Кінга меліся адхіліць ад службы і вярнуць у ЗША «з дысцыплінарных прычынаў». Паведамлялася, што ён знаходзіўся пад вартай па абвінавачванні ў нападзе.

Пазней улады Паўночнай Карэі заявілі, што Кінг наважыўся перайсці ў КНДР з-за «антыпатыі да бесчалавечных здзекаў і расавай дыскрымінацыі ўнутры Узброеных сіл ЗША і расчаравання ў нераўнапраўным амерыканскім грамадстве».

У 2017 годзе розгалас атрымаў факт смерці студэнта Ота Уормбіра, якога ў Пхеньяне асудзілі на 15 гадоў за плакат. Бацькі сказалі, што сына моцна збівалі. Уормбіра вызвалілі, і ён з'ехаў у ЗША, дзе вельмі хутка памёр.

Чытайце таксама:

У КНДР збег амерыканскі салдат. Ён уцякаў смеючыся, але яго адразу арыштавалі

Амерыканскі студэнт памёр праз тыдзень пасля вызвалення з турмы ў КНДР

У вернутага з КНДР амерыканскага студэнта дыягнаставалі паражэнне галаўнога мозгу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.09.2023
Premiju imia Emila Czeczko jamu!
0
Серж Матусевіч /адказаць/сачыць
27.09.2023
Віталь, ну яшчэ не факт, што пашанцавала. Пра лёс студэнта ў артыкуле напісана.
28.09.2023
Недалёкий не понял, что в тюрьме в Штатах гораздо лучше, чем на свободе в Северной Корее.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031