Знайсці
27.09.2023 / 14:4515РусŁacБел

«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой

«Гэта не ўшчамляе правы грамадзян». Так старшыня ЦВК Ігар Карпенка пракаментаваў рашэнне аб тым, што на выбарах не будуць фармавацца выбарчыя ўчасткі за мяжой, перадае БЕЛТА.

«У адпаведнасці з новым выбарчым заканадаўствам мы не фармуем выбарчыя ўчасткі за мяжой.

Але гэта не ўшчамляе правы грамадзян, якія выехалі па тых ці іншых прычынах за мяжу — яны могуць прыехаць у краіну і ў перыяд датэрміновага галасавання з аўторка па суботу або ў адзіны дзень галасавання, 25 лютага 2024 года, выканаць свой грамадзянскі абавязак — прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць», — сказаў Ігар Карпенка.

У 2022 годзе Карпенка тлумачыў тое, што Беларусь больш не будзе арганізоўваць участкі для галасавання за мяжой, каранавірусам і скарачэннем дыппрадстаўніцтваў за мяжой. Гэта рашэнне замацавана ў Выбарчым кодэксе.

Пасля 2020 года з Беларусі зʼехалі сотні тысяч чалавек.

Сёння ЦВК утварыў акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Створана 110 выбарчых акруг — па колькасці дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Як галасавалі за Ціханоўскую. Несфальсіфікаваныя пратаколы прэзідэнцкіх выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
нявеста Азаронка/адказаць/сачыць
27.09.2023
дзядок, гугл (яму дарэчы сёння 25 год) вам у помач
а мне... надакучыла крыху паднасіць усім і уся на блюдзечке з галупой каёмачкай
0
ну. за перспектыву/адказаць/сачыць
27.09.2023
Витя, гэта на перспектыву
28.09.2023
Таварыш міністр, запісвайце, я тут накідаў вам ідэяў: 1. Надрукаваць білюцені з ўжо прадстаўленымі крыжыкамі за правільных кандыдатаў, 2. Зрабіць Дэпартамент Упраўлення Падрыхтоўкі Электарату (скарочана ДУПЭ). Надзяліць яго правам галасаваць за з'ехаўшых. У складзе Грыгорыя Азаронка, Вольгі Бондаравай і Алега Гайдукевіча (хаця пра Алега падумайце, у яго рукі звычайна занятыя галасаваць ня зручна будзе). 3. Адмяніць ўвогуле выбары, перад тым правесці рэферэндум аб іх адмене, галасаваць на рэферэндуме будзе таксама ДУПЭ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера