Знайсці
27.09.2023 / 13:596РусŁacБел

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцяў

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў.

Сёння Камунікат прапануе павіншаваць з народзінамі Івана Данілава. Доктару медыцынскіх навук, аўтару гістарычных кніг сёння споўнілася 99 гадоў.

Сярод іх, напрыклад, запіс і выданне аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў — Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Арлова, Барыса Пятровіча, Алеся Аркуша, Артура Клінава, Валера Гапеева і іншых.

Камунікат арганізуе таксама літаратурныя івэнты. Гэтак, сёлета адбыўся еўрапейскі тур з Уладзімірам Арловым — больш за 10 гарадоў у чатырох краінах (Польшча, Нямеччына, Італія і Літва). Але мэта такіх імпрэзаў, дзе б яны ні праходзілі, не толькі выключна культурніцкая. Гэта заўсёды нагода для аб’яднання беларусаў і сустрэч з беларускай дыяспарай, з тымі людзьмі, якія не са сваёй волі з’ехалі з Беларусі.

Камунікат працягвае і свой амбітны праект — выданне аўдыяверсіі «Галасоў утопіі» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Апублікаваная ўжо трэцяя кніга серыі — «Цынкавыя хлопчыкі». Упершыню яна выходзіць па-беларуску і без цэнзуры.

Аднак асноўным кірункам Kamunikat.org застаецца збор і захаванне кніг і перыёдыкі, якія выходзяць па-беларуску ці пра Беларусь.

Зараз сайт стаў максімальна сучасным, дзякуючы новаму дызайну і аптымізацыі пад самыя розныя дэвайсы і прылады. Таксама хутчэй сталі загружацца старонкі і выданні, піша «Будзьма».

Чытайце таксама:

«Прапаганда называла мяне этнічным палякам — а я беларус». Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» пра яе гісторыю, нападкі рэжыму і нечаканыя кнігі ў топе спамповак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
к, VPN можна карыстацца - і ўсё будзе даступна. Psiphope напрыклад
0
Udziačny biełarus/адказаць/сачыць
28.09.2023
Nizki vam pakłon, Kamunikat. Zaraz, jak nikoli, važna zachoŭvać, stvarać i raspaŭsiudžvać biełaruskamoŭnuju kulturu. Vialiki dziakuj!
28.09.2023
A u Galandyi tez mozna czytac ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031