Знайсці
27.09.2023 / 17:154РусŁacБел

Некалькі маладых людзей падалі ў суд адразу на 32 краіны. Што адбываецца?

Партугальцы ўзростам ад 11 да 24 гадоў падалі іск у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць еўрапейскіх краін, абвінавачваючы іх у няздольнасці справіцца з кліматычным крызісам, выкліканым дзейнасцю чалавека. Пра гэта паведамілі Euronews і іншыя буйныя заходнія СМІ.

Пратэсты супраць кліматычных зменаў. На плакаце напісана «Не існуе запасной планеты». Фота: pixaby

Маладыя людзі абвінавачваюць кіраўніцтва 32 еўрапейскіх краін у няздольнасці адэкватна вырашыць праблемы, звязаныя з глабальным пацяпленнем. Яны сцвярджаюць, што ігнараванне краінамі кліматычнага крызісу парушае іх права на жыццё.

Працэс сапраўды гістарычны, бо гэта першы выпадак, калі столькім краінам давядзецца абараняцца ў судзе, ды яшчэ і такога высокага ўзроўню, як Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ).

Сярод «абвінавачваных» — усе 27 краін Еўразвяза, а таксама Нарвегія, Турцыя, Вялікабрытанія і нават Расія.

«Стаўкі высокія: перамога некалькіх экаактывістаў у судзе можа юрыдычна вымусіць краіны перагледзець сваю кліматычную палітыку і значна скараціць выкіды, што выклікаюць глабальнае пацяпленне на планеце», — паведамляе Euronews.

Euronews цытуе аднаго з ініцыятараў пазову —пятнаццацігадовага партугальца Андрэ Сантуша Алівэйра: «У Партугаліі мы ўсе сутыкаемся з хвалямі спякоты і засухі, якія ў некаторых выпадках могуць аказацца фатальнымі. Гэта спякота пагражае нашаму праву на жыццё і, што таксама вельмі важна, праву на прыватнае жыццё».

Маладыя людзі сцвярджаюць, што хоць яны і жывуць на перадавой кліматычнага крызісу (Партугалія штогод сутыкаецца з рэкорднай спякотай, ляснымі пажарамі і іншымі праблемамі), але глабальнае пацяпленне не ведае межаў. Па іх словах, калі нічога не памяняецца, тая ж Партугалія сутыкнецца са спякотай 40°C, якая будзе доўжыцца месяц і нават больш.

«Актывісты кажуць, што кіраўніцтва краін парушае не толькі іх права на жыццё, але і права на свабоду ад катаванняў і бесчалавечнага ці прыніжаючага годнасць стаўлення. Калі яны здолеюць усё даказаць, то гэта будзе першы раз у гісторыі, калі ў судзе прызнаюць парушэнне менавіта гэтых правоў ў справе, датычнай экалогіі і кліматычных зменаў», — адзначае Euronews.

Абвінавачаныя краіны, у сваю чаргу, заявілі, што маладыя людзі не падалі дастаткова доказаў сувязі паміж іх кліматычнай палітыкай і шкодай, якую тыя атрымалі. Акрамя таго, урады кажуць, што не былі прадстаўленыя і доказы таго, што дзеянні іх краін нанеслі шкоду фізічнаму і псіхічнаму здароўю людзей. Краіны сцвярджаюць, што не нясуць адказнасць за абарону правоў чалавека за межамі сваёй юрысдыкцыі.

На вынясенне прысуду можа спатрэбіцца да 18 месяцаў. Група актывістаў, якім дапамагае Global Legal Action Network (арганізацыя, якая змагаецца з парушэннямі правоў чалавека), не патрабуе ад дзяржаў грашовай кампенсацыі, але настойвае на зменах у палітыцы ў сферы экалогіі.

Чытайце таксама:

Цяпер афіцыйна: гэта было самае спякотнае лета за ўсю гісторыю назіранняў

Вядомае і многімі любімае віно Прасека можа цалкам знікнуць з-за глабальнага пацяплення

Рэкордна нізкі ўзровень лёду ў Антарктыдзе забіў тысячы птушанят пінгвінаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.09.2023
Ну як вы там, славяне? Не бачыце? Ёсць сапраўды важныя пытанні.
27.09.2023
debily.....
0
Вы ўсё ўроце!/адказаць/сачыць
28.09.2023
Чакаю спецыялістаў, якія пачнуць тлумачыць, што гэта ўсё лухта, лепей бы ў школе вучыліся і ўвогуле "кліматычнага крызіса не існуе, у нас вось дык увогуле снег ідзе і халады". Вельмі ўжо любяць яны разам з антываксерамі, трампістамі, рускамірцамі, лукашыстамі і іншым смеццем выказацца па даннай тэме у перапынках паміж смактаннем струкоў:)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031