Знайсці
27.09.2023 / 11:5713РусŁacБел

Зборная Украіны па пляжным футболе знялася з чэмпіянату свету з-за ўдзелу Беларусі

Зборная Украіны па пляжным футболе не згуляе на чэмпіянаце свету, які пройдзе 15-24 лютага ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Каманда суседняй краіны атрымала адзін з чатырох пропускаў ад Еўропы, але таксама на ЧС у Дубаі кваліфікавалася і зборная Беларусі. Таму ўкраінцы зняліся з мундыяля.

Фота: beachsoccer.org.ua

Украінцы звярнуліся ў ФІФА і Сусветную асацыяцыю пляжнага футболу з просьбай адхіліць каманду Беларусі ад выступаў, з-за таго, што гэтая беларуская каманда прадстаўляе краіну — памагатага Расіі ў канфлікце, таму з'яўляецца саўдзельнікам узброенай агрэсіі супраць Украіны, тлумачыць Асацыяцыя пляжнага футболу Украіны.

Аднак футбольныя чыноўнікі адмовіліся гэта рабіць, як адмовіліся ад прапановы, каб беларусы згулялі без сваіх дзяржаўных сімвалаў.

Таму на аснове загада Міністэрства моладзі і спорту Украіны ад 26 ліпеня 2023 года, які забараняе ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, дзе таксама бяруць удзел беларусы і расіяне, зборная Украіны па пляжным футболе не згуляе на чэмпіянаце свету 2024 у ААЭ.

Варта зазначыць, што пасля пачатку вайны ва Украіне расійскі футбол на ўзроўні зборных і клубаў цалкам адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.

Так зборная Расіі не ўдзельнічае ў адборы на чэмпіянат Еўропы 2024 года, імаверна, прапусціць адбор на чэмпіянат свету 2026 года. Наогул за паўтара года зборная Расіі правяла толькі пяць таварыскіх матчаў з азіяцкімі камандамі і зборнай Егіпта. У Расіі ўжо ўсур'ёз задумваюцца пра пераход з УЕФА (Еўрапейскай федэрацыі футбола) у Азіяцкую футбольную канфедэрацыю.

Учора УЕФА чарговы раз заявіла, што расійскія дарослыя зборныя будуць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў толькі пасля сканчэння вайны ва Украіны.

Беларускія клубы і зборныя ўдзельнічаюць у еўракубках і адборах, але вымушаныя праводзіць паядынкі на нейтральным полі і ў адсутнасці гледачоў. Матчы еўракубкаў і зборных гуляюцца ў Сербіі, Венгрыі, Арменіі і Азербайджане.

Чытайце таксама:

У чэмпіянаце Турцыі па футболе адбыўся эпічны промах

Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі

Футбаліст-ветэран аказаўся суровым сцюардам. Два яскравыя эпізоды беларускага чэмпіянату па футболе нечакана зліліся ў адзін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
А можа так і трэба/адказаць/
27.09.2023
Яуген, падымі ср*ку з крэсла - там яна будзе цвік)
1
Чарлз /адказаць/
28.09.2023
масха знята, як ты вытрымаў дыстанцыю ў натоўпе, разумнік?
1
масха знята/адказаць/
28.09.2023
дык на фота і натоўпу асабліва няма - можна стаяць свабодна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031