Знайсці
27.09.2023 / 08:211РусŁacБел

Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку

Беларуска Настасся Горбань атрымала ўзнагароду ад 108-га ўчастка паліцыі Нью-Ёрка за «надзвычайную смеласць, спагадлівасць, чалавечнасць, імгненную ацэнку сітуацыі і прыняцце мер для выратавання жыцця чалавека».

Раніцай 20 жніўня падчас нядзельнай прабежкі Настасся заўважыла на мосце паміж Бруклінам і Квінсам дзяўчыну, якая відавочна мела намер скончыць жыццё самагубствам: яна сядзела на краю моста, трымаючыся за парэнчы.

Беларуска паспрабавала пагаварыць з дзяўчынай, але тая ніяк не рэагавала на ўгаворы — а потым раптам адпусціла рукі ад парэнчаў.

На шчасце, Настасся паспела злавіць дзяўчыну за нагу і трымала яе над вадою, пакуль на месца не прыбыла паліцыя, якую, верагодна, выклікаў хтосьці з прахожых, пішуць суайчыннікі ў суполцы «Беларусы ЗША. Разам лягчэй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2023
малайчына Настасся!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031