«Як можна расказваць пра выгадныя крэдыты, калі саджаюць за каментары?» Праект Infobank заявіў аб спыненні сваёй працы
Аналітычны праект Infobank заявіў аб спыненні сваёй дзейнасці. Такое паведамленне з'явілася на сайце праекта.
Рэдактар праекта Infobank
У заяве ад імя рэдактара Infobank сказана, што праект існаваў з 2007 года і да падзей 2020 год заставаўся «па-за палітыкай». Але ў 2020 годзе на сайце праекта з'явіліся банеры ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, фота людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў.
Увосень 2020 года праект паўдзельнічаў у абвешчаным тады страйку — адключыў дадатковыя функцыі сайта і размясціў на галоўнай старонцы банер-заглушку. У сакавіку 2022 года сайт праекта быў заблакаваны ў Беларусі.
Як сказана ў паведамленні, супрацоўнікі рэдакцыі пакінулі краіну, і цяпер не маюць намеру працягваць працу.
«Мы не разумеем, як можна пісаць пра рэкламныя акцыі банкаў, калі ў краіне саджаюць за фатаграфію з маршу пратэсту 2020 года — на 3 гады. Як можна распавядаць пра выгадныя крэдыты, калі за каментар супраць вайны людзей таксама саджаюць у турму на гады? Як можна пісаць пра рэйтынгі ўнёскаў, калі бачыш, як Беларусь усё больш і больш ператвараецца ў Паўночную Карэю», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.
Чытайце таксама:
Яшчэ два буйныя міжнародныя банкі абʼявілі, што іх карткі перастануць працаваць у Беларусі
Беларускія банкі пачалі закрываць рахункі нерэзідэнтаў, адкрытыя па даверанасці





