Знайсці
26.09.2023 / 20:106РусŁacБел

Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае

Імаверна, цяпер затрыманы мужчына за кратамі.

Віталь Драздоў. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)

Затрыманаму Віталю Драздову 30 гадоў. Ён мінчук, вучыўся ў 129-й школе ў Серабранцы, а пасля паступіў у Ліцэй №2, які знаходзіўся тамсама. Ад 2009 да 2014-га Віталь вучыўся ў БДУІР на факультэце камп'ютарнага праектавання, а пасля паступіў у магістратуру на спецыяльнасць «Псіхалогія працы, інжынерная псіхалогія, эрганоміка». Пасля застаўся працаваць асістэнтам на кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі.

Знаёмыя мужчыны распавядаюць, што ён вельмі творчы чалавек. «Ён артыстычны, на нейкім спорткары старым ганяў ва ўнівер. Пеў, здымаў акцёрскія відэа, касплэіў, чытаў рэп і прыдумляў шмат жартаў. Вельмі круты чалавек, нефарматны.

У чатах ён быў зоркай, бо мае вельмі добрае пачуццё гумару. Пасля 2020-га яго з універсітэта звольнілі, чым ён займаўся далей, я не ведаю», — кажа наш суразмоўца.

Цяпер Віталя затрымалі. Губазікаўцы сцвярджаюць, што ён раней напісаў 15 000 каментароў, але даўно іх выдаліў. Паказалі яны і тое, як сілавікі іх «выцягваюць» — на скрыншоце паказаная частка старых паведамленняў затрыманага мужчыны з чата «[Ня]мірны БДУІР», пратэснага чата актыву ўніверсітэта.

Кавалкі паведамленняў Віталя, якія паказаў ГУБАЗіК

Выглядае так, што ў іх не было на момант 2020 года аўтаматызаванай сістэмы для аналізу чатаў (якую яны паказалі раней) і яны проста імпартавалі іх цалкам — гэтая функцыя ў тэлеграме існуе ўжо даўно. Пасля яны маюць магчымасць захоўваць іх проста ў выглядзе файлаў на камп'ютарах і «даставаць» пры патрэбе. У такім выпадку нікнэймы будуць старыя, бо яны не абнаўляюцца. Тэхнічна гэта вельмі недасканалае рашэнне, але яно працуе.

Таксама Віталя змушаюць казаць, што ён «адміністратар чата БДУІР». Праўда, нашы суразмоўцы гэта аспрэчваюць. «Я не ведаю, якога чата БДУІР ён адміністратар, але да вядзення «[Ня]мірнага» ён дачынення не мае. Адмінам ён там ніколі не быў — не памятаю, можа, там у яго дзеля жарту была нейкая асобная пазнака. Можа, яны спрабуюць выдаць нейкі чат накшталт «Абітурыенты кафедры» або ўнутраны чат супрацоўнікаў за нешта значнае? Я не ведаю».

Цяпер мужчына, як выглядае, за кратамі — каля тыдня яго не было ані ў якіх сацсетках. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Чорны Коцік/адказаць/
26.09.2023
Njoy, кожны хто разумее што апошнія 30 гадоў супраць беларусаў і Беларусі ідзе вайна і генацыд павінен навучыцца хаваць сваю асобу, не крыстацца мэсанджарамі з прывязкаю па нумару тэлефону і звязанымі з Мордарам, выкарыстоўваць унікальныя імёны, часовую пошту, шыфраваньне і г.д.. Ну нічога, дубцамі, канцлягерамі і кулямі ў патыліцу беларусаў з цягам часу навучаць кібэрбязпецы, гісторыі, мове, кансьпірацыі і таму хто ёсьць сапраўдны вораг. Калі ўсё ніяк не могуць навучыцца самі.
1
Шлаг/адказаць/
27.09.2023
Видно что используют социальную инженерию для деанона. В цивилизованных странах это не доказательства, но в условиях тоталитаризма этого достаточно, чтобы загреметь в тюрьму. Телеграмм решето полнейшее и почему его до сих пор используют оппозиционные силы во многих странах мира, вот это непонятно. Привязка своего телефона в любом приложении, на любой сайте уже полный деанон. Возвращайтесь на старые добрые https-сайты и анонимайзеры.  
1
Хакер/адказаць/
27.09.2023
Надо было аккаунт удалять,а не сообщения,тогда ничего бы не вытянули .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031