Знайсці
26.09.2023 / 15:512РусŁacБел

У Нямеччыне выставілі абвінавачванні 99-гадоваму экс-шарагоўцу — апошняму ахоўніку канцлагера Заксенхаўзен

Яго вінавацяць у больш як 3300 забойствах.

Шыльда «Праца вызваляе» над уваходам у канцлагер. Гэтае выслоўе стала адным з сімвалаў нацысцкага рэжыму. Фота: Wikimedia Commons

Грэгар Фарманек жыве ў невялікім мястэчку на захадзе краіны разам з жонкай. Паводле адукацыі ён кандытар. Ён нарадзіўся ў Румыніі ў нямецкай сям'і. А ў ліпені 1943 г. уступіў у СС. Да канца вайны ён быў ахоўнікам канцлагера Заксенхаўзен недалёка ад Берліна, паведамляе Bild.

У 1947 годзе савецкі ваенны суд прысудзіў яго да 25 гадоў турмы. Ён адседзеў 10 гадоў. У дакументах ГДР яго абвінавачвалі ў «злачынствах супраць чалавечнасці» і «шпіянажы». Нядаўна рэпарцёрам брытанскай газеты Sun удалося высачыць і сфатаграфаваць пенсіянера. Ён адмовіўся з імі размаўляць.

Некалькі тыдняў таму пракуратура Нямеччыны выставіла супраць яго новыя абвінавачванні ў дачыненні да больш як 3300 забойстваў у Заксенхаўзене. Цяпер суд мае вырашыць, ці адкрываць працэс на іх аснове.

Адным з пазоўнікаў можа стаць 96-гадовы Сімон Ротшыльд, над якім у канцлагеры ставілі медыцынскія доследы.

На думку экспертаў, дзеяздольнасць Фарманека абмежаваная. Імаверна, ён стане апошнім ахоўнікам з Заксенхаўзена, які адкажа за свае дзеянні. Цяпер расследаванне вядзецца ў дачыненні да чатырох чалавек.

***

Лагер Заксенхаўзен быў створаны ў ліпені 1936 года ў ваколіцах горада Араніенбург пад Берлінам. Колькасць вязняў у розныя гады даходзіла да 60 000 чалавек. На тэрыторыі лагера розным чынам загінула звыш 100 000 чалавек. Савецкая армія вызваліла яго ў маі 1945 года і зрабіла там лагер для перамешчаных асоб.

Падчас нацысцкага панавання ў лагеры сядзелі сын Сталіна Якаў Джугашвілі, Сцяпан Бандэра, генерал Дзмітрый Карбышаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
Спадзяюся што так сама будуць судзіць і сённяшніх лукашэнаўскіх карнікаў за злачынства супраць чалавечнасці якія не маюць тэрміну даўнасці. Судзіць у вольнай Беларусі нягледзячы на іх ўзрост.
26.09.2023
Duvet, / Zgodzen na use 100% ! Ja b ih(kali dazyvu) z Magilau  Vykoupau kab asudzic !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031