Знайсці
26.09.2023 / 13:415РусŁacБел

Следчыя ўстанавілі, што ў лістападзе 2022 года двух польскіх фермераў забіла ўкраінская ракета СПА — Rzeczpospolita

Ракета, якая ўпала ў польскім сяле Пшэводаў за сем кіламетраў ад украінскай мяжы, была выпушчаная ўкраінскай устаноўкай СПА С-300. Аб гэтым паведаміла газета Rzeczpospolita са спасылкай на следчых пракуратуры Польшчы.

Следчыя працуюць на месцы трагедыі. Фота: польская паліцыя

Следчыя ўстанавілі месца, з якога сілы СПА Украіны запусцілі ракету С-300 савецкай вытворчасці. Яны выключылі версію, што ракету запусціла Расія, паколькі расійскія войскі знаходзіліся далёка адтуль. Акрамя таго, следчыя выключылі, што ракету запусцілі з Беларусі.

Ракета ўпала на тэрыторыі Польшчы 15 лістапада 2022 г. падчас масіраванага ўдару расійскіх войскаў па Украіне, у прыватнасці, па Львоўскай вобласці. З-за падзення ракеты загінулі два польскія фермеры.

Крыніцы Rzeczpospolita адзначылі, што сілы СПА Украіны запускалі зенітныя ракеты парамі для павышэння эфектыўнасці — адна ракета патрапіла ў цэль, а іншая працягнула палёт «ухаластую». Суразмоўца выдання зазначыў, што на пэўнай вышыні ўнутраныя механізмы ракеты меліся яе знішчыць, але з невядомай прычыны гэтага не адбылося.

Прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Польшчы Лукаш Лапчынскі сказаў у каментары Rzeczpospolita, што «на цяперашнім этапе следчыя дзеянні на польскай тэрыторыі вычарпаныя». «Мы накіравалі запыт аб прававой дапамозе Украіне і чакаем адказ», — сказаў прадстаўнік ведамства.

Па інфармацыі выдання, Украіна не супрацоўнічала з польскім следствам і не падала ніякіх матэрыялаў.

Першапачаткова меркавалася, што ракету, якая ўпала ў Польшчы, запусціла Расія. Але неўзабаве краіны Захаду дайшлі да высновы, што, хутчэй за ўсё, гэта была ўкраінская ракета супрацьпаветранай абароны. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спачатку казаў, што па Польшчы ўдарыла расійская ракета, а затым прызнаў, што не можа са 100-працэнтнай упэўненасцю сказаць, чыя гэта ракета.

Заходнія лідары лічаць, што канчатковая адказнасць за інцыдэнт у Польшчы ўсё роўна ляжыць на Расіі, якая развязала вайну ва Украіне. У Крамлі ў адказ на гэта казалі, што ЗША і НАТА — «першапрычына ўсяго», што адбылося ў Польшчы, нагадвае «Медуза».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
Шо , это наверно и без того добавит особой 'теплоты' в польской украинские отношения, увы, в угоду рюzким
4
Изгибтос Калдос/адказаць/сачыць
26.09.2023
По информации издания, Украина не сотрудничала с польским следствием и не предоставила никаких материалов.
-Честно говоря, отношение у них к Польше какое-то непорядочное, все таки Польша первой оказала помощь Украине и деньгами и открытыми границами и переселением и оружием.
26.09.2023
Піна, гэта цалкам так, але неадэкватнасць украінскіх уладаў па пытаннях стаўлення да непазбежных пад час ваеннага канфлікту высокай інтэнсіўнасці памылак сваіх вайскоўцаў вельмі негатыўна ўплывае на стаўленне да расейска-ўкраінскай вайны на захадзе і жаданне павялічваць падтрымку Ўкраіне. Трапленне ўкраінскіх ракет на польскую тэрыторыю, у чым украінскія улады адразу абвінавачвалі Расею, ня гледзячы на тое, что тэрыторыя была нядасяжальнай да расейскіх ракет с-300. Апошні выпадак - гэта удар па Канстанцінаўцы і абсалютна неадэкватная рэакцыя афіцыйнага ўкраінскага боку на раследваньні Bild і CIT, якія вельмі пераканальна высветлілі напрамак прылёту ракеты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера