Знайсці
26.09.2023 / 12:17РусŁacБел

Лета не здаецца. Апошнія дні верасня будуць надзвычай цёплымі

Прагноз надвор'я па Беларусі на 27—29 верасня.

У кастрычніку ў горадзе і па-за горадам будуць паказваць прыгажосць. Фота: Наша Ніва

Гэтыя дні ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону, які размяшчаецца над цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай тэрыторыі Расіі, паведамляе Белгідрамет.

У сераду без ападкаў. Уначы і раніцай асобных раёнах краіны будзе згушчацца туман. Ноччу +2..+8°С, пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны яна складзе +9..+15°С, максімальная днём +20..+26°С. У Мінску чакаецца +21..+23°С.

28-29 верасня (чацвер-пятніца) невялікая воблачнасць і таксама без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман.

Ноччу +2..+9°С, месцамі па краіне да +13°С, максімальная днём +21..+27°С. У Мінску чакаецца ў чацвер +21..+23°С, а ў пятніцу наогул +24°С.

У апошні дзень верасня ў сталіцы будзе +21°С, але задажджыць.

А вось у нядзелю, 1 кастрычніка, удзень будзе ўсяго +15°С, паведамляе pogoda.by.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера