Знайсці
26.09.2023 / 17:376РусŁacБел

Расія спрабуе вярнуцца ў Раду ААН па правах чалавека — Бі-бі-сі

Расія хоча вярнуць пасаду ў РПЧ ААН і непублічна просіць іншых чальцоў арганізацыі аб падтрымцы. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі, якое атрымала копію аднаго з такіх афіцыйных лістоў ад Масквы.

Плакат супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Лондане, 1 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Расія была выключаная з Рады ААН па правах чалавека ў красавіку мінулага года пасля пачатку вайны ва Украіне. Аднак цяпер расійскія дыпламаты намагаюцца вярнуць сваё месца ў арганізацыі на новы трохгадовы тэрмін. Да галасавання засталося вельмі мала часу, таму цяпер Расія дасылае лісты чальцам ААН з просьбай аб падтрымцы. Копію такога ліста атрымала і агенцтва Бі-бі-сі.

«У атрыманых дакументах гаворыцца, што Расія абяцае знайсці «адэкватныя рашэнні праблем, звязаных з правамі чалавека», а таксама «не дапусціць ператварэнне РПЧ ААН у інструмент, які служыць палітычнай волі пэўнай групы краін». Расійскія дыпламаты заяўляюць, што спадзяюцца аднавіць міжнародны аўтарытэт краіны пасля шматлікіх абвінавачванняў у парушэнні правоў чалавека», — піша Бі-бі-сі са спасылкай на копію афіцыйнага ліста з Масквы.

Агенцтва нагадвае, што Расію абвінавачваюць у злачынствах як ва Украіне, так і ў межах уласнай тэрыторыі. Апошнія доказы злоўжыванняў былі прадстаўленыя РПЧ у панядзелак у дакладзе Камісіі па расследаванні сітуацыі ва Украіне.

Ёсць вялікая колькасць паведамленняў пра ваенныя злачынствы, сярод якіх катаванні, згвалтаванні і напады на мірных жыхароў ва Украіне. Таксама адзначаецца значна горшая ўнутраная сітуацыя, пры якой любая крытыка вайны ў Расіі вядзе да арышту, катаванняў і жорсткаму абыходжанню, дадае Бі-бі-сі.

Задакументваныя ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне супраць цывільнага насельніцтва, Буча, 2022. Фота: AP

Затрыманні на першых антываенных акцыях у Расіі пасля ўварвання ва Украіну. Фота: AP

Але ўсё гэта можа аказацца недастатковым у аргументах супраць Масквы

«Рада ААН па правах чалавека складаецца з 47 чальцоў, кожны з якіх абіраецца раз у тры гады. Галасуюць на выбарах усе 193 члены Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

У гэтым годзе Расія з’яўляецца канкурэнткай Албаніі і Балгарыі, якія таксама прэтэндуюць на 2 месцы, прызначаныя на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дыпламаты розных краін заяўляюць, што Расія праводзіць агрэсіўную выбарчую кампанію і прапануе невялікім краінам збожжа, зброю і абарону ад нападкаў Захаду на міжнароднай арэне пры абранні Расіі ў РПЧ. Такім чынам, нельга выключаць таго, што краіна можа вярнуцца ў арганізацыю», — адзначае Бі-бі-сі

У сваіх лістах да чальцоў ААН Расія таксама спрабуе апраўдацца за сваё леташнее адхіленне з РПЧ (тады 93 сябры Генеральнай Асамблеі ААН прагаласавалі «за» адхіленне, 24 былі супраць і 58 устрымаліся). Расійскія дыпламаты вінавацяць у гэтым «ЗША і іх саюзнікаў».

Шэраг праваабарончых арганізацый ужо апублікавалі заяву аб тым, што Расія не падыходзіць для сяброўства ў РПЧ. Яны сцвярджаюць, што гэта было б контрпрадуктыўным і паказала б, што ААН не ставіцца сур’ёзна да прыцягнення Расіі да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне. Рашуча супраць такога выступае і Вялікабрытанія.

«Ідэя аб тым, што Расія можа вярнуцца ў Раду правоў чалавека, з'яўляецца абразай самой канцэпцыі правоў чалавека і небяспечным крокам назад, які падарве давер да яе», — кажа Дэвід Лэмі, ценявы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

Беларусь з групай дыктатарскіх рэжымаў спрабавала праз ААН асудзіць санкцыі супраць сябе. Але нават Кітай не падтрымаў

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
1
Алексіевіч/адказаць/
26.09.2023
А Пуціну нобеля за мір
0
Янка/адказаць/
26.09.2023
mikola, чалавек сцебаецца. Бо ААН імкліва дэградуе. Справа ў тым, што шмат бандыцкіх груповак, якія гвалтоўна захапілі і утрымліваюць ўладу (асабліва ў краінах Афрыкі і ў пастсаўковых краінах), літаральна тэрарызуючы мясцовае насельніцтва, якое ператворана ў закладнікаў, чамусці як і раней разглядаюцца ў якасці суб'ектаў міжнароднага права.
0
Woodoo Cult /адказаць/
27.09.2023
mikola, микола, не забывай принимать лекарства.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера