Знайсці
26.09.2023 / 09:445РусŁacБел

Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў

Выпускнікам, якія адмаўляюцца ад размеркавання, давядзецца вярнуць у бюджэт значныя сумы. І гэта таксама тычыцца платнікаў.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Фота: studyinby.com

«Дзяржава, рэспубліканскі бюджэт за кожнага студэнта плацяць больш, чым плаціць платнік. Студэнты аплачваюць толькі 75% кошту навучання, астатняе — дзяржава», — сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў, піша БелТА.

Калі выпускнік адмовіўся ад размеркавання, памер выплат вызначаецца індывідуальна — у залежнасці ад таго, у якім універсітэце вучыўся выпускнік, на якой форме, на якой спецыяльнасці.

Самыя вялікія кампенсацыі за медыцынскую адукацыю — мінімум 60 тысяч. Да 2020 года ў краіне было каля 130 такіх выпадкаў, сёлета 13, удакладніла начальніца Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Калюпанава.

Паводле яе слоў, праблема была вострай падчас пандэміі, калі дзякуючы кавідным выплатам медыцынскія дынастыі гасілі запазычанасць дзяцей, бо баяліся за іх здароўе.

Тады замест адпрацоўкі трэба было заплаціць каля 30 тысяч рублёў, але ўрад уключыў у гэтую суму выплаты за стыпендыю, матэрыяльна-тэхнічную базу, мадэрнізацыю ўніверсітэтаў, таму сума вырасла ўдвая.

Чытайце таксама:

«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў

Як беларусы праходзілі размеркаванне і касілі ад адпрацовак

Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
26.09.2023
Все правильно. Пускай в штаты валят учиться, там 600 тысяч, а не 60 заплатят.
0
Не нясіце лухты/адказаць/сачыць
26.09.2023
Максим Дизайнер, там 600 тысяч

Такіх элітных ВНУ няшмат і там цяжэй прайсьці адбор па ведах нават мясцовым. Звычайны амерыканскі public універсітэт з назвай штата накшталт University of Texas, Colorado, Maryland каштуе на год 10-13 тыс. USD для студэнтаў з гэтага штата 'in-state students'. Можна знайсьці танней, можна першыя 2 гады наведваць community college, потым перавесьці крэдыты, гэта яшчэ танней. Вучыцца анлайн яшчэ танней. 

Як стаць 'рэзідэнтам штата'? Пераехаў, год папрацаваў, плаціў налогі, збіраеш паперкі, што усталяваў рэзідэнцыю, нясеш ва ўніверсітэт і можаш вучыцца па такіх цэнах.


1
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
27.09.2023
Не нясіце лухты

Я конечно преувеличил. Не так страшны штаты, как их малюют. Это я в курсе. Не родись я в семье яростных покорителей Минска, давно бы уже был там.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031