Знайсці
26.09.2023 / 08:523РусŁacБел

Вагнераўцы заявілі, што працягваюць працу на беларускім кірунку

Баевікі расійскай ПВК «Вагнер» працягваюць працу на афрыканскім і беларускім кірунках, паведаміў блізкі да кампаніі тэлеграм-канал. Ні аб якім закрыцці кампаніі гаворкі не ідзе, сцвярджаюць яны.

Фота: Мінабароны Беларусі

«Таварышы. Паведамляем вам, што ПВК «Вагнер» не спыняла і працягвае сваю працу на афрыканскіх і беларускіх кірунках. Ні аб якім закрыцці кампаніі гаворкі не ідзе. Камандаванне ПВК гэтак жа вырашае ўсе пастаўленыя задачы і вядзе кіраванне кампаніяй. Просім не верыць чуткам і плёткам і давяраць інфармацыі толькі з афіцыйных каналаў кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні.

Байцы ПВК «Вагнер» сталі прыбываць у Беларусь пасля няўдалага мяцяжу Яўгена Прыгожына 24 чэрвеня.

Іх колькасць налічвала, паводле розных ацэнак, ад чатырох да сямі тысяч чалавек. Асноўным месцам дыслакацыі ў краіне была вёска Цэль у Асіповіцкім раёне, дзе з'явіўся іх лагер. Таксама найміты займаліся навучаннем беларускіх вайскоўцаў.

Аднак пасля гібелі Яўгена Прыгожына і яго паплечнікаў у авіякатастрофе ў Цвярской вобласці 23 жніўня колькасць вагнераўцаў стала змяншацца. Напрыклад, спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка 24 верасня заявіў, што цяпер у Беларусі застаюцца каля 1000 вагнераўцаў. «Байпол» ацэньвае колькасць вагнераўцаў у Цэлі не больш як у 200 чалавек.

Чытайце таксама:

Паведамілі пра поўны дэмантаж лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі. «Беларускі Гаюн» пярэчыць

У Беларусі прадаюць майкі з выявамі Прыгожына і «Вагнера»

Больш за палову лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі дэмантавалі — Беларускі Гаюн

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Новости уголовного барака/адказаць/
26.09.2023
Лукашенком построен уголовный, чумной барак на месте Беларуси. Не зря соседи обносят забором и рвом с крокодилами.
0
Мойша/адказаць/
26.09.2023
Вядома яны ня сыйдуць з Беларусі, не для таго яны сюды прыходзілі каб так проста сыйсці адсюль.
0
Вагнэр тут не для лукашэнка/адказаць/
26.09.2023
Новости уголовного барака, вагнэраўцы тут для кантроля над лукашэнкам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031