Знайсці
25.09.2023 / 23:4118РусŁacБел

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

Сёння на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі праграму «100 пытанняў даросламу», у якой дзеці задаюць пытанні запрошаным гасцям. Госцяй гэтага выпуску стала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, у якой запыталіся, ці можа быць роўнасць мужчын і жанчын у палітыцы.

«Вядома, гэта мужчынская справа, несумненна. Але, вы ведаеце, палітыка — гэта складаная, насамрэч, справа, якой даводзіцца займацца і жанчынам. І вось цяпер, у сучасным свеце, усё больш жанчын займаецца палітыкай, у палітыцы. І, мне здаецца, гэта правамерна, гэта правільна», — адказала Качанава.

На пытанне ж, ці можа жанчына стаць прэзідэнтам, Качанава адказала, што так: 

«Такія ж прыклады ёсць. Ёсць жанчыны, якія сёння прэзідэнты краіны». Але «ўсё гэта залежыць ад таго, якая гэта краіна, якія задачы вырашаюцца ў гэтай краіне». 

У Беларусі ж вырашаюцца такія задачы, што пол чалавека для заняцця найвышэйшай пасады ёсць ці не вырашальнай якасцю.

«Калі браць нашу краіну, то я лічу, што, вядома, мужчына павінен быць ва ўладзе, узначальваць краіну. Чаму? Таму што ў нас, ведаеце, прэзідэнт — гэта не проста прадстаўнічыя функцыі, у нас гэта карпатлівая штодзённая, штосекундная праца, клопат пра людзей, пра чалавека. І таму, вядома, гэта вельмі складана», —

адзначыла Качанава, асоба якой часта ўсплывае як нібыта адзін з магчымых колішніх пераемнікаў Лукашэнкі.

Таксама пры гэтай нагодзе Качанава падзялілася сваім разуменнем патрыятызму:

«Патрыятызм — гэта ж не ўзяць сцяг і хадзіць з ім. Але калі трэба — устаць і пайсці. І трэба не аднаму, а сабрацца ўсім разам, устаць і сказаць, што вы за сваю краіну, за сваю Беларусь. Вось што значыць патрыятызм».

Хоць ёсць і іншы варыянт:

«Я кожны вечар думаю: правільна я зрабіла ці няправільна, — і пераасэнсоўваю ўсё. І калі ты разумееш, што зрабіў усё правільна, ты сам з сабой у згодзе — гэта і ёсць патрыятызм».

Патрыятычнасць Качанавай праяўляецца сярод іншага і ў выключнай вернасці нацыянальнай валюце:

«Ведаеце, да нядаўняга часу ў мяне зберажэнняў не было. Толькі ў апошнія паўгода я стала адкладаць пенсію — назапашваю ў беларускіх рублях. Усё, што ў мяне ёсць, — гэта выключна беларускія рублі. Іншай валюты ў мяне няма».

Чытайце таксама:

Чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву — «Ток» з Вадзімам Пракоп’евым

Наталля Качанава пра будучыя выбары: Спакойна нам жыць не дадуць

Наталля Качанава знайшла ментальна блізкі народ беларусам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/сачыць
26.09.2023
даведка, и красивая) особенно после обработки в фильтре барби) 
26.09.2023
Качан, ее туда возьмут?
26.09.2023
Качан, не крыўдзіце діспетчараў водаканала. там нармальныя людзі. гэту туды не вазь муць 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера