Знайсці
25.09.2023 / 20:251РусŁacБел

Бацьку палітвязня Мікіты Залатарова асудзілі чацвёрты раз запар

Міхаіл Лапуноў, бацька палітвязня Мікіты Залатарова, ужо 45 дзён правёў за кратамі. Яго тройчы абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі). Цяпер арыштавалі і чацвёрты раз, піша «Гомельская вясна».

22 верасня, напярэдадні выхаду пасля адбыцця запар трэцяга адміністрацыйнага арышту, у судзе Цэнтральнага раёна суддзя Сяргей Кармановіч разгледзеў яшчэ адну адміністрацыйную справу, заведзеную ў дачыненні да Міхаіла Лапунова.

Лапуноў зноў быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і ўжо чацвёрты раз адпраўлены за краты.

Падтрымаць Міхаіла можна, даслаўшы яму паштоўку на адрас:

Лапуноў Міхаіл Рыгоравіч, ІЧУ, вул. Міжгародняя, 26, г. Гомель, 246144.

Сын Міхаіла — Мікіта — ці не наймаладзейшы з затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Чытайце таксама:

Берасцейца пакаралі за абразу міністра адукацыі

Сталі вядомыя выракі відэааператару Вячаславу Лазараву і яго жонцы Таццяне Пыцько 

42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
Ni treba zaimacca *Ekstremizmam*! Ni za sto ni pasadzjac !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031