Знайсці
25.09.2023 / 19:079РусŁacБел

Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін

Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам — інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава. Выданне «Флагшток» даведалася, што вядома пра гэтага чалавека.

Юрый Горлаў нарадзіўся і вырас у расійскай Бранскай вобласці. У Беларусь ён пераехаў толькі ў 2000 годзе пасля заканчэння Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У інтэрв'ю газеце «Мінская праўда» Юрый Горлаў распавядаў, што апынуўся ў Беларусі дзякуючы свайму дзядзьку, які служыў у вайсковай часці пад Мінскам.

Адразу пасля пераезду кар'ера Юрыя Горлава рэзка пайшла ўверх. Усяго за год ён пераадолеў шлях ад заатэхніка адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна да галоўнага спецыяліста камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага аблвыканкама.

Якім чынам Юрый Горлаў усяго за год здолеў атрымаць беларускае грамадзянства, што з'яўляецца абавязковай умовай для працы дзяржаўным служачым, застаецца загадкай.

У Мінскай вобласці на розных пасадах Юрый Горлаў агулам знаходзіўся 22 гады. У Гомельскую вобласць чыноўнік быў пераведзены з пасады старшыні Маладзечанскага райвыканкама, на якой ён працаваў з 2018 года.

Юрый Горлаў змяніў на пасадзе памочніка Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці Сяргея Барташа, які 8 жніўня 2023 года быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. За апошнія два гады з пасады інспектара — памочніка ў Гомельскай вобласці на павышэнне таксама пайшлі Мікалай Рагашчук (намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта) і Юрый Шулейка (старшыня Брэсцкага аблвыканкама).

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці, зрабіў змены ў мясцовай вертыкалі і сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў

Лукашэнка даў наказ чыноўнікам выбраць дэпутатаў, якіх пасля «абяруць», і не хаваць гэтага

Лукашэнка прыдумаў, як навесці парадак на фермах і паабяцаў разукамплектаваць урад за кароў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
А чаго Наша Ніва толькі яго ўзгадала? Калі пішаце што нехта там з Расеі то калі-ласка узгадайце спіс маскавітаў у атачэнні Лукашэнкі, то і Качанава, і Вольфавіч, і Гайдукевич, і Белаконеў, і Карпенкоў, і Карпенка, і Хрэнін, і Муказвончык і гд. Што датычыцца гэтага спадара то выкажу сваю думку. Для мяне Бранск як і Смаленск то Беларусь. У вёсках там кажуць па беларуску з даволі знаёмым нам гукам і акцэнтам. Не здзіўлюся што чалавек якога Вы ўзгадалі куды лепш размаўляе па беларуску і тым больш любіць Беларусь чым усе тыя якіх я пералічыў вышэй.
0
Шэварнадзэ/адказаць/
26.09.2023
Валдас Валдаускас, ды не, абое рабое
26.09.2023
Быў такі расеянін Мулявін, Ён лепш любіў Беларусь чым Лукашэнка, Качанава, Карпянкоў, Вольфавіч і ўся астатняя лукашэнаўскія хунта якая навогул не валодае беларускай мовай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031