Знайсці
25.09.2023 / 21:449РусŁacБел

Лукашысты спрачаюцца, як быць з «пераабутымі» блогерамі — меркаванні падзяліліся

Публічны данос новай зоркі прапаганды Мікіты Рачылоўскага на вядомага фуд-блогера Какабая ацанілі не ўсе лукашысты. У колах прыхільнікаў дзейнай улады завязалася дыскусія, дзе самых ярых даносчыкаў назвалі «пустымі псеўдапатрыётамі». 

Канечне, мірыцца з пратэснымі поглядамі лукашысты не гатовыя. Але некаторыя заклікаюць праводзіць чысткі ўдумліва.

Канал «Жоўтыя злівы», які публікуе абразы палітычных праціўнікаў і відэа з затрыманымі, знятыя пад прымусам, разважаючы пра блогераў, якія ў 2020-м выказаліся ў падтрымку пратэсту, а пасля вярнуліся да звычайнага ладу жыцця, піша:

«Мы разумеем тых, хто лічыць, што такіх блогераў, якія адумаліся або пераабуліся, трэба анігіліраваць, але просім перш падумаць: перад тым, як нешта разваліць, трэба нешта і кагосьці стварыць».

Допіс рэпоснуў прапагандыст Рыгор Азаронак.

Дробны лукашысцкі канал «Графач» згодны, што «ліквідаваць» такіх блогераў не трэба. Ён бачыць у іх нават карысць.

«Заклікі да анігіляцыі ўсяго запар вельмі шкодныя.

Ад кожнага такога злёгку пераабутага блогера — за мяжой бамбіць мацней, чым ад затрыманых.

Мірнае жыццё ў Беларусі з праблемамі выбару піцы і кавы спараджае дысананс з парадкам пра беспрасветны «Мордар», у якім важная толькі колькасць псеўдапалітвязняў, і моцна зніжае эфектыўнасць экстрэмісцкага прамывання мазгоў.

Аказваецца, калі прымаць нескладаныя правілы гульні, пры гэтым не парушаючы закона, можна спакойна жыць і добра зарабляць. Гэта найлепшая матывацыя для маладых людзей».

Канал лічыць, што радыкальным падыходам лукашысты будуць адпужваць непалітызаваную моладзь.

Ён жа пазней заўважае (намякаючы на прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву і іншых даносчыкаў-стаханаўцаў):

«У апошні час з'явілася шмат пустых псеўдапатрыётаў без працоўнага стажу, навуковых заслуг, якія вырашылі стаць скаржнікамі, спамерамі, хайпажорамі. Думаюць згуляць на парадачку дня і заскочыць кудысьці без кампетэнцыі і досведу».

«Прабачце, а што стварыў блогер? Гэта хто, вялікі навуковец, спартыўны трэнер, які выхаваў плеяду алімпійскіх чэмпіёнаў, круты інжынер, які робіць прарыўныя праекты ў абаронцы? Што стварыў блогер, у чым яго асаблівая каштоўнасць для краіны, што ўсе павінны насіцца з ім як з пісанай торбай?» — не згодная мастачка Святлана Жыгімонт.

Яна настойвае: каб дараваць «тым, хто аступіўся», тыя мусяць публічна выбачыцца.

А прапагандыст СТБ Яўген Пуставы вінаваціць і дзяржпрадпрыемствы, якія супрацоўнічаюць з такімі блогерамі:

«Мікіта Рачылоўскі падняў тэму сумеснага праекта здрадлівага тг [тэлеграм-канала] з паважаным беларускім брэндам. Давайце капнём глыбей. Дзяржаўныя прадпрыемствы праводзяць акцыі, сумесныя праекты з тымі, хто заклікаў да «перамен», а значыць у тым ліку і да знішчэння дзяржпрадпрыемстваў.

І ў мяне ўзнікае пытанне: а хто тут неймаверны (так лукашэнкаўцы называюць прыхільнікаў свабодных выбараў і дэмакратыі. — «НН»)? Зразумела, што тыя, хто тапіў супраць цяперашняй дзяржаўнасці, нахабныя і хітрыя: яны дзеля грошай і падпісоты. А што ж тады самі дзяржпрадпрыемствы? Там жа ёсць ідэолагі: можа, пара правяраць тых, з кім кантракт падпісваеце? А то такая калабарацыя вельмі ўжо падобная да аднакарэнных з'яў з іншым сэнсам».

Чытайце таксама:

«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая

«Памерці за Лукашэнку». Хто такі Мікіта Рачылоўскі, новы твар прапаганды

Прапагандысты прыдумалі, як падняць сяло — забараніць гурт «Дразды» і ніякіх клубаў, бо працаваць трэба

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
Бондариху потиху начинают подтапливать свои же — чем плохо?
26.09.2023
[Рэд. выдалена]
0
Вероятный/адказаць/сачыць
26.09.2023
Paliašuk, каб расейшчына “злезла”, трэба, каб пад ёй нешта было. А там няма нічога даўно - расейшчына і апартунізм. Лупаюць вачыма і не разумеюць, што ты ім кажаш беларускай. 

Пра праваеннасць-антываеннасць нават няёмка нагадваць, што вайна, як і рабства, ідзе у камплекце з русскім міром. Хіба іх бацькі галасавалі за вайну? Не, толькі за “брацкіе связі”, а яно чамусці выйшла як заўсёды. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера