Знайсці
25.09.2023 / 17:272РусŁacБел

Берасцейца пакаралі за абразу міністра адукацыі

Суд Маскоўскага раёна Брэста 17 жніўня разгледзеў крымінальную справу супраць Дзмітрыя Семака. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК Беларусі (абраза прадстаўніка ўлады). Судовы працэс вяла Таццяна Лаўранюк. Падрабязнасці крымінальнай справы даведалася «Берасцейская вясна» з апублікаванага прысуду.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец

Дзмітрыя Семака затрымалі 6 ліпеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Па матэрыялах абвінавачання, 23 чэрвеня 2022 года ў 10:49 ён напісаў тэлеграм-каментар пра міністра па прозвішчы І. У гэтым каментары экспертыза знайшла «негатыўную ацэнку» міністра, выяўленую «ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання».

«Берасцейская вясна» праверыла спіс дзейных міністраў у Беларусі. З прозвішчам, якое пачыналася б з літары І, ёсць толькі міністр адукацыі Андрэй Іванец. Як мяркуецца, менавіта пра яго быў непахвальны каментар Семака.

А прысудам мужчыну сталі тры месяцы арышту і канфіскацыя тэлефона «як сродку здзяйснення злачынства».

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя выракі відэааператару Вячаславу Лазараву і яго жонцы Таццяне Пыцько 

42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца

У Лідзе прайшлі затрыманні на «Белтэкс Оптык», «Лакафарбе» і прадпрыемстве ЖКГ

У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
Канспіратары :))
0
Администрация НашаНива,/адказаць/сачыць
25.09.2023
давайте, пожалуйста, ссылки на сами послания-"злачынства" (https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/327021). Так всем нам будет легче писать в этот телеграм такие же или поддерживающие послания. А то непонятно, куда написать такое же послание на министра "I" и других сволочей, окупировавших нашу Родину.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031