Знайсці
25.09.2023 / 14:1512РусŁacБел

Лукашэнка даў наказ чыноўнікам выбраць дэпутатаў, якіх пасля «абяруць», і не хаваць гэтага

Падчас нарады з новапрызначанымі кіраўнікамі раёнаў і прадпрыемстваў Аляксандр Лукашэнка расказаў ім, што рабіць на наступных выбарах.

Скрын відэа канала «Пул первого»

Лукашэнка заўважыў, што ідэалагічны складнік у электаральных кампаніях мае важнае значэнне.

«Думайце, хто будзе прадстаўляць вас у парламенце, ва Усебеларускім народным сходзе. Мы абсалютна не хаваем таго, што мы кагосьці будзем падтрымліваць — гэта натуральна. Калі б мы цяпер сябе такімі нявіннымі паказвалі, з нас бы проста смяяліся», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што калі б яны электроннае галасаванне праводзілі, то іх бы «з твару зямлі сцерлі».

«У нас ёсць свае задачы, свае мэты, вызначайце годных, патрыятычных людзей, прафесіяналаў і падтрымлівайце іх на парламенцкіх выбарах і [выбарах] ва Усебеларускі народны сход. Нічога я не хаваю, і вам хаваць няма чаго», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці, зрабіў змены ў мясцовай вертыкалі і сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў

«Трэба сапсаваць вечарынку». Пракоп'еў назваў чатыры акны магчымасцяў для змен у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пора меняться местами/адказаць/сачыць
25.09.2023
Янка, господи, какой госбюджет ?? Госбюджет давно превращён в персональный фонд семьи лукашенок, или, чтобы было понятнее - в общак семьи и приближенных холуёв, из числа 3% населения, это тертели, качановы, массандры, азарёнки, муковозчики, именинник карпенков и все красауцы из губопика, омона, кгб, мо, которые мордовали и мордуют население. Пора меняться местами.
25.09.2023
Всё чётко и ясно: 
- Лукашенко назначает вертикаль,
- Вертикаль подбирает "народных избранников",
- Лукашенко согласовывает эти списки,
- Вертикаль назначает избирательные комиссии, куда не пустят никого независимого,
- Комиссии ещё до подсчёта голосов получают %% за "победителя".
Поэтому по всем 110 округам всё ограничивается первым туром. Второго нет.
Это по Палате представителей. По "выборам" ВНС будет ещё похабнее.
25.09.2023
Думайце галавой, беларускія чыноўнікі, Па Закону так нельга, мне здаецца. Ды и навошта? Сярод грамадзян РБ знойдуць халуёў і здраднікаў.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031