Знайсці
25.09.2023 / 13:4315РусŁacБел

У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ

Атрад народнага апалчэння Вяззеўскага сельскага Савета Асіповіцкага раёна падчас збораў вучыўся адбіваць напад марадзёраў на сельскую краму. Таксама ўдзельнікам збораў па тэрытарыяльнай абароне Магілёўскай вобласці паказалі, як дзейнічаць на КПП, каб спыніць прарыў дыверсійна-разведвальнай групы.

Спачатку добраахвотнікі атрада народнага апалчэння «прадэманстравалі дзеянні па затрыманні групы марадзёраў, якія здзейснілі ўзброены налёт на сельскую краму». Мінабароны апублікавала фотасправаздачу.

«Сваіх падначаленых ведаю даўно. Гэта сурʼёзныя, смелыя, адказныя мужчыны. З усімі задачамі справімся ўпэўнена. Жыхары сельсавета могуць спаць спакойна», — распавёў камандзір атрада народнага апалчэння сяржант у адстаўцы Васіль Пятроўскі.

Пасля байцы тэрабароны адпрацавалі «парадак практычных дзеянняў па надглядзе аўтамабіляў, праверцы дакументаў грамадзян».

Асаблівая ўвага нададзена дзеянням на КПП па спыненні прарыву дыверсійна-разведвальнай групы праціўніка. Дыверсанты, паводле вучэнняў, ужывалі стралковую зброю і беспілотны лятальны апарат.

Дзякуючы зладжаным дзеянням тэрабароны і супрацоўнікаў міліцыі ўдзельнікі ДРГ былі абясшкоджаныя, як піша Мінабароны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
Пятрусь, та не, это те ж самые кретины, которые в 94 за этого придурошного колхозника и голосовали:)))
25.09.2023
Хи-хи, главное отбить сельмаг, ведь в нем находится стратегический продукт для электората. Плодово ягодное вино.
26.09.2023
Последнее фото отличное, "место отдыха личного состава". Но мешки должны быть полиэтиленовые и черные.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031