Знайсці
25.09.2023 / 12:295РусŁacБел

Падчас выбуху дрона на аэрадроме ў Курску пацярпела кіраўніцтва авіяпалка — медыя

На аэрадроме Халіна ў расійскім Курску выбухнуў беспілотнік — ёсць забітыя і параненыя сярод кіраўніцтва авіяцыйнага палка, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцы ў ГУР.

Сёння пад атаку дрона трапіў аэрадром Халіна, размешчаны за 7 кіламетраў ад цэнтра Курска. На аэрадроме базуецца 14-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк імя Жданава, піша выданне.

Як распавялі «РБК-Украіна» крыніцы ў вайсковай выведцы, магутны выбух адбыўся на ўзлётна-пасадачнай паласе.

Расіяне, паводле крыніц выдання, сіламі РЭБ перахапілі БПЛА побач з аэрадромам, і далей дрон нібыта быў «бяспечна прыземлены» на ўзлётна-пасадачнай паласе. Пасля гэтага агледзець яго нібыта прыехала кіраўніцтва авіяпалка і афіцэры ФСБ.

«Калі дэлегацыя паспрабавала агледзець БПЛА, адбылася дэтанацыя боепрыпасаў», — распавёў суразмоўца.

Па даных крыніц, пры выбуху забітыя або атрымалі раненні:

камандзір 14-га авіяпалка;

адзін з яго намеснікаў;

група афіцэраў-авіятараў;

прадстаўнік вайсковай контрвыведкі ФСБ;

работнікі аэрадрома.

Гэтай раніцай у расійскім Курску адбылася чарговая атака беспілотнікаў. Як распавялі «РБК-Украіна» крыніцы, дрон трапіў у мясцовы будынак МУС.

Крыніца падкрэсліла, што атакі на Курск працягваюцца.

Учора ўкраінскі беспілотнік атакаваў будынак ФСБ у Курску ў Дзень горада, а таксама нафтаперапрацоўчы завод каля аэрадрома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Для міколы/адказаць/сачыць
25.09.2023
mikola, якія людзі - там гэбня з рашысцкай фсб канторы - гэта пуцінскія злачынцы, якія жадаюць знішчыць Укріану. Вось гэтыя рашысты атрымалі тое, што яны самі і песеялі!
25.09.2023
Слава украінскім ваярам! рабсіяне...ідуць ўслед свайму караблю!
1
Аndroid Канюшына/адказаць/сачыць
25.09.2023
mikola, В рядах Вооружённых Сил РФ потерь нет. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031