Знайсці
25.09.2023 / 12:4622РусŁacБел

«Трэба сапсаваць вечарынку». Пракоп'еў назваў чатыры акны магчымасцяў для змен у Беларусі

Грамадскі дзеяч Вадзім Пракопʼеў у выпуску ютуб-канала «Ток» выказаўся пра магчымыя варыянты перамен у Беларусі.

Вадзім Пракоп'еў лічыць, што паспяховая рэалізацыя любога сцэнарыя залежыць ад наяўнасці моцнага палітычнага цэнтра і пазіцыі Вашынгтона. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Па меркаванні Вадзіма Пракопʼева, першае акно магчымасцяў — гэта перамовы паміж Украінай і Расіяй. Месцам іх правядзення можа быць Стамбул ці Вена. А вось адносна Мінска ў яго вялікія сумненні. Пракопʼеў дапускае, што ў перамовах можа браць удзел Кітай.

«На гэтых перамовах непазбежна будзе абмяркоўвацца баланс бяспекі ў рэгіёне. Беларуская тэма будзе падымацца, хутчэй за ўсё, не ў першы і не ў другі дзень. Але гэта непазбежна адбудзецца. На гэтых перамовах нам неабходна месца. Гэта істотна залежыць ад магутнасцяў нашага лідарства і ад цэнтра сілы, які так і недабудаваны», — лічыць Пракоп'еў.

Другое акно магчымасцяў — выбарчая кампанія 2025 года. «Лукашэнка яе распланаваў больш-менш. Я ўпэўнены, што ён да гэтай пары не прыняў рашэння, елбасы ён ці не елбасы. Але відавочна, што ён задумаў яе правесці ціха і без задзірынкі».

«Гэта год вызначальны, як і ўсякі выбарчы цыкл. Гэта момант найбольшай уразлівасці дыктатарскай сістэмы», — дадае Пракопʼеў.

Трэцяе акно магчымасцяў — гэта варыянт «смерць Сталіна»: фізічнае пагаршэнне здароўя Лукашэнкі, што прыводзіць да яго смерці. У залежнасці ад знешніх абставін, як лічыць Пракоп'еў, гэтае акно мае рознае вымярэнне.

Чацвёртае, і самае важнае на погляд Пракоп'ева, гэта прыход новай эліты ў Крэмль.

«Усе гэтыя вокны магчымасцяў, на мой аматарскі аналіз, прадугледжваюць наяўнасць магутнага палітычнага цэнтра на нашым баку. Цэнтра, які стаіць на нейкім фундаменце, напрыклад, на масавым руху, на масавай палітычнай партыі. Адгаворкі пра тое, што гэта немагчыма зрабіць, не прымаюцца. Мы ў стане стварыць масавы рух электронным чынам. А сіла і магутнасць беларускай эміграцыі да сёння недаацэненая. У мяне ёсць адчуванне, што Кабінет наўмысна ігнаруе сілу дыяспары, бо не хоча быць падсправаздачным», —

выказвае свой погляд Пракоп'еў і акцэнтуе ўвагу на тым, што ва ўсе гэтыя вокны магчымасцяў можна ўпісацца толькі пры дзвюх істотных умовах. Першая — наяўнасць сапраўднага палітычнага цэнтра — альтэрнатывы, па магчымасці масавай і вельмі ўплывовай. Другая — «неабходна, каб Вашынгтон разумеў нашу ролю ў вялікім геапалітычным раскладзе».

На погляд Пракопʼева, разважаць пра сцэнарыі, якія можна было б ажыццявіць, трохі заўчасна, бо

«яны моцна залежаць ад геапалітычнага кантэксту, асабліва калі ў нас тут рэгіянальная вайна. Трэба рыхтаваць розныя сцэнары і дэманстраваць іх толькі блізка да гэтай даты. Цалкам відавочна, што ўсё, што б мы ні прыдумалі, павінна ўкладвацца ў формулу «трэба сапсаваць вечарынку».

Глядзіце цалкам:

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
10
1
Вероятный/адказаць/
25.09.2023
Рэальна невераятны, ніякага чыну з боку пратэстоўцаў не было, былі пустыя хаджэнні рускамірнага натоўпу "паглядзіце, дарослыя дзядзі, як мы прыгожа і інтэлігентна дэманструем". І ніякая суб'ектнасць не утварылася нават пасля 3-х гадоў. Беларусаў паболела на пару адсоткаў за кошт найразумнейшых, але ж пра абуджэнне нацыі казаць не даводзіцца. 

Менавіта таму гэткія "абудзіўшыеся" ў 20-м астапы бэндэры і сёння балбочуць пра чатыры мовы і збіраюць лайкі. 
0
Вероятный/адказаць/
25.09.2023
Шасцёрка ён, а не дзеяч!, апошні фінт нагадвае марныя спадзевы харошых русскіх на Медведзіка ў свой час. Пракоп'еў - расеец, то для яго гэта надзвычай натуральна. 
26.09.2023
Ёсік-геапалітык, Прокопьев - представитель современной интеллигенции Беларуси. Я очень рад и горжусь такими соотечественниками. Прокопьеву - уважение только за то что он не боится публичности в отличии от многих остальных. Излагает грамотные мысли. Не сдается. Такие люди как Прокопьев, Сахащик, Кабанов, Колесникова и т.д. - Герои современной Беларуси. Благодаря таким людям Беларусь станет Государством , а затем европейским государством. Ибо сейчас и на протяжении 30 последних лет лука всеми силами пытается сделать из страны колхоз. Но вопреки его гб-там и прочим мр@зям в погонах - страна живет. Живет, потому что люди, граждане жертвуют своим здоровьем и своими жизнями. Пользуясь случаем я хочу передать привет всему этому гбью и сказать: ответственность неотвратима и обязательно БУДЕТ. Вспомните слова присяги и служите народу, Беларуси, а не колхозану. Я призываю к объединению - объединяйтесь. Вы - не одиноки. Не может спецслужба заниматься подтасовкой выборов. Не этим должны заниматься спецслужбы. Не должны спецслужбы обеспечивать безопасность команды «косьба» и прочего бреда. Еще раз. Все написано в присяге. Там, в присяге, нет ничего про председателя. Нет и не было никогда про выполнение любого повеления маразматика и его окружения. Помните: у гитлера тоже были свои «законы» с точки зрения которых он делал все «законно» - убивал и пытал, строил концлагеря. А кто сопротивлялся - все «экстремисты». На какой стороне будете Вы - выбор за Вами. Прислушайтесь к себе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930