Знайсці
25.09.2023 / 09:573РусŁacБел

Настаўнік музыкі ў Мінскай вобласці 15 гадоў спакушаў дзяцей. Яго ахвярам — ад 6 да 14 гадоў

51-гадовы настаўнік музыкі на працягу 15 гадоў учыняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Падчас правядзення дадатковых заняткаў па вакале пасля ўрокаў пад выглядам фотасесій, жартаў ён здзяйсняў непрыстойныя рэчы. Свае дзеянні фігурант запісваў на фота– і відэаапаратуру. У мужчыны выяўлена больш за 1500 малюнкаў і відэазапісаў, частка з якіх адносіцца да парнаграфічных матэрыялаў.

Следчыя выявілі 49 эпізодаў у крымінальнай справе. Ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку настаўніка сталі школьніцы, якія «праз свой узрост і індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці не разумелі характару супрацьпраўных дзеянняў настаўніка», як паведамляе СК.

Дзеці, якія траплялі пад «асаблівую ўвагу» настаўніка, распавядалі кіраўніцтву, педагогам школы і бацькам аб своеасаблівых паводзінах настаўніка, аднак тыя не надавалі значэння гэтаму, што дазволіла мужчыну працягваць свае злачынныя дзеянні.

Дырэктар школы, яго намеснік і педагог-псіхолаг адхіленыя ад пасад. Іх дзеянням, а таксама дзеянням іншых супрацоўнікаў установы адукацыі праваахоўнымі органамі будзе дадзена дадатковая прававая ацэнка.

Былому 51-гадоваму настаўніку музыкі выстаўлена абвінавачанне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

ч. 3 арт. 167 (здзяйсненне іншых гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх);

ч. 1 і ч. 2 арт. 169 (здзяйсненне распусных дзеянняў педагагічным работнікам у дачыненні да заведама малалетніх);

ч. 3 арт. 343-1 (выкарыстанне заведама малалетніх для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з іх выявамі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
Geta uzo byla nekali-u Kine......
4
даведка/адказаць/
25.09.2023
Сомнительно, что столько значительный педофильский архив накапливался лишь для личных целей. Обычно педофилы торгуют контентом либо же обмениваются в закрытых сообществах, куда могли входить в том числе бездействовавшие столь длительное время представители администрации и педагогического состава школы, а также органов образования.
25.09.2023
Галоўнае, што супраць улады не выказваўся, а на астатняе дырэхтару начхаць было. Хай бы за "неданос" таксама судзілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829