Знайсці
24.09.2023 / 22:019РусŁacБел

У Баранавічах фура не саступіла дарогу матацыклу — загінулі кіроўца і пасажыр байка

ДТЗ адбылося каля 19 гадзін на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, паблізу дома №52. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры павароце налева кіроўца фуры не прапусціў матацыкліста.

Фота: тэлеграм МУС

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі, следча-аператыўная група.

Паводле даных следства, каля 19 гадзін 52-гадовы мужчына, кіруючы седлавым цягачом DAF з прычэпам, рухаўся па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. Паварочваючы налева, ён сутыкнуўся з матацыклам Honda, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Фота: Следчы камітэт Беларусі

У выніку ДТЗ 29-гадовы кіроўца матацыкла і пасажыр, асоба якога высвятляецца, загінулі. Кіроўца фуры не пацярпеў.

Следчыя з прыцягненнем супрацоўнікаў ДАІ і спецыялістаў ДКСЭ праводзяць агляд месца здарэння.

Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Пипеткин/адказаць/сачыць
25.09.2023
цшл, В том то и дело, ехал бы 60 км , успел бы сманеврировать , а вероятность высочайшая ехал -100 км, на манёвр не хватило ни времени ни дороги
2
Это очевидно./адказаць/сачыць
25.09.2023
Хоть и 1000 км/час кто ехал навстречу. При повороте налево обязан уступить движущемуся прямо. Это закон. Водитель фуры нарушил ПДД, в Беларуси они в статусе закона, и это стало причиной смерти человека.
1
Пипеткин/адказаць/сачыць
25.09.2023
Это очевидно., Посмотри видео этого ДТП . На нём всё конкретно. А ты видно мотоциклист . 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031