Знайсці
24.09.2023 / 18:164РусŁacБел

Беларускі Іл-76, які быццам разбіўся ў Малі, ізноў падняўся ў неба над Стамбулам

Транспартнік Іл-76 з бартавым нумарам EW-412TH беларускай кампаніі Rubystar Airways вылецеў са Стамбула. Раней некаторыя медыя паведамлялі, што менавіта гэты самалёт разбіўся ў аэрапорце Гаа ў Малі.

Борт вылецеў са Стамбула ў 2:32 PM UTC і цяпер знаходзіцца ў паветры — пра гэта сведчаць звесткі flightradar24.com, як піша Reform.by.

Раней паведамлялася, што самалёт вылецеў з Мінска 22 верасня ў бок Казахстана і выключыў транспондар. Затым маніторынгавыя сэрвісы заўважылі яго 23 верасня над Махачкалой. Адкуль ён вылецеў — невядома. Борт праляцеў далей і прызямліўся ў 9:03 AM у Стамбуле.

Такім чынам, інфармацыя, што беларускі транспартнік разбіўся ў Малі, не пацвярджаецца. Відавочна, гаворка ідзе пра нейкі іншы самалёт.

Чытайце таксама:

У Малі разбіўся магчыма беларускі самалёт, у якім маглі быць вагнераўцы. Расказваем, што вядома на гэты момант

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.09.2023
Nu dyk abo nie razbiŭsia, abo na inšy samalot pastavili transpondar z tym ža numaram
24.09.2023
Да самолёт один и тот же, но с разных измерений))) Человек в высоком замке почитайте)))
24.09.2023
Bhagawan, проста навіны трэба лепей правяраць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031