Знайсці
24.09.2023 / 15:5413РусŁacБел

У Лідзе прайшлі затрыманні на «Белтэкс Оптык», «Лакафарбе» і прадпрыемстве ЖКГ

У Лідзе працягваюцца затрыманні па палітычных матывах, а на малочна-кансервавым камбінаце прымушаюць глядзець прапагандысцкія фільмы, паведамілі лідскія праваабаронцы. Паводле іх звестак, адабраныя ў затрыманых тэлефоны прадаюць у краме канфіскату.

Прадпрыемства «Лакафарба» ў Лідзе. Фота: сайт прадпрыемства

Затрыманні на прадпрыемстве «Белтэкс Оптык», паводле інфармацыі праваабаронцаў, прайшлі 21-22 верасня.

Таксама 22 верасня затрымлівалі людзей на прадпрыемстве «Лакафарба» і Лідскім ГУП ЖКГ. «У ЖКГ затрыманы бухгалтар. Хутчэй за ўсё, рэйдамі па затрыманнях займаюцца «гастралёры» з Гродна», — паведамілі праваабаронцы.

Былы начальнік Лідскай ДАІ, а цяпер ідэолаг Лідскага малочна-кансервавага камбіната Аляксандр Швакель. Фота: «Принеманские вести»

А на Лідскім малочна-кансервавым камбінаце з'явіўся ідэолаг — былы начальнік аддзела ДАІ Лідскага РАУС Аляксандр Швакель. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, усіх работнікаў абавязалі падпісаць «кодэкс карпаратыўнай этыкі». Там, акрамя карпаратыўнага стылю адзення і іншых рэчаў, прапісана недапушчальнасць прагляду «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, сцвярджаюць праваабаронцы.

«Экстрэмісцкімі» лукашысты называюць усе непадкантрольныя сабе СМІ, каналы і блогі.

«Акрамя таго, работнікі не павінны кантактаваць паміж сабой, размаўляць і збірацца групамі. Не маюць права распавядаць каму-небудзь пра тое, што адбываецца на заводзе. Пяць чалавек былі запрошаныя спачатку на размову аб арт. 19.11 КаАП, потым іх прымусілі глядзець фільмы «Манкурты» і «Забіць прэзідэнта», — распавялі праваабаронцы.

Паводле іх звестак, канфіскаваныя ў затрыманых мабільныя тэлефоны потым прадаюць у краме канфіскату «Ваш выбар» на вуліцы Адама Міцкевіча.

Чытайце таксама:

«Слава Украіне!» Гэтыя словы завадчан падчас застолля назвалі «нацысцкімі». Раней іх жорстка затрымалі

У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку

У Магілёве судзяць двух дактароў па «справе артапедаў». Адзін з іх вучыў сына былога міністра аховы здароўя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
Невестка старшего Тертеля Ивана просилась в США, младший Тертель Юрий сам гимн не поёт в присутствии Лукашенко... Хотя других сразу задерживают просто лишь за то, что они не встали во время его исполнения.
25.09.2023
И люди готовы на таком заводике продолжать работать?
26.09.2023
Чаму вы Спадарства заклiкаеце беларусау бегчы з Радзiмы?
Асбалiва,датычыцца тых,хто мешкае у ЭЗ.
Калi усе патрыёты сваляць ,хто застанецца???Хто будзе у гадзiну X у Беларусi рэвалюцыю рабiць?Ябацькi,маскалi,цi абыякавыя ды ix зомбi дзеткi якiм у школе ,садочку мазгi прамылi???Заставаёцеся у Беларусi,асаблiва моладзь,бо без вас нямае будучынi.Змагайцеся!Нiчога за так ня бывае,прыйдзецце нават кроу пралiць яшчэ.Цацы бляха,нюнi распешчаныя.Валiць як толькi кепска?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031